Роберт Мугабэ (нар. 21 лютага 1924 — 2019) — другі прэзідэнт Зімбабвэ.

Роберт Мугабэ
Роберт Мугабэ на грошах.
Нараджэнне
21 лютага 1924
Смерць
2019
Грамадзянства
Зімбабвэ
Род дзейнасці
палітык

Выказванні Роберта Мугабэ

правіць
  •  

Мой народ — мой кулямёт! Зімбабвэ больш ніколі не стане калоніяй! — Падчас шостых прэзідэнцкіх выбараў ва ўмовах цяжкага эканамічнага крызісу.

перадвыбарчая заява 2008 года
  •  

Толькі асмельцеся паспрабаваць. Мы жартаваць не будзем. — Пагроза апазіцыі перад выбарамі, на конт любых акцый пратэсту, пасля прэзідэнцкіх выбараў.

перадвыбарчая заява 2008 года
  •  

Хтосьці ўжо абвясціў пра сваю перамогу і пра тое, што мы прайгралі. Ну што ж, у 1980, 1985, 1990-м таксама так было. Нам не прывыкаць да падману. — Калі апазіцыя заявіла аб сваёй перамозе на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.

з выказвання 30 сакавіка 2008 года
  •  

Тыя, хто прайграў выбары, могуць пайсці і павесіцца, калі жадаюць. Нават калі яны здохнуць, ні адна сабака не захоча абнюхаць іх трупы. — Адразу пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў 2013 года.

з прамовы з нагоды Дня нацыянальных герояў 11 жніўня 2013 года

Выказванні пра Роберта Мугабэ

правіць
  •  

Мугабэ дамовіўся аб магчымасці пакінуць краіну для Грэйс, ён сам рыхтуецца пакінуць сваю пасаду. Прэс-канферэнцыя адбудзецца заўтра ў другой палове дня. Ваенныя на самай справе трымаюць прэзідэнта і яго ахову ў няволі.[1]Пасля таго, як вайскоўцы абвясцілі пра кантроль над уладай у Зімбабвэ і адхіленнне ад спраў прэзідэнта краіны.

  — крыніца ў сферы бяспекі Зімбабвэ
Афрыканскае агенцтва навінаў (ANA)

Зноскі

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі