Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (руск.: Союз Советских Социалистических Республик) — дзяржава, якая існавала з 1922 па 1991 гады ў Еўропе і Азіі.
Цытаты пра СССР
правіцьСССР — падмурак міру ва ўсім свеце! — Союз Советских Социалистических Республик | |
СССР — оплот мира во всем мире! | |
— Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік |
- — лозунг часоў СССР
І як хутка Савецкага Саюза не стала: і ніхто нават не заступіўся за Савецкі Саюз! Пуцін нядаўна, адказваючы ў Дзяржаўнай думе на пытанне Зюганава пра развал Савецкага Саюза сказаў, што, прабачце, Савецкі Саюз разваліла Камуністычная партыя Савецкага Саюза, якая не супрацівілася. Гэта праўда! Ні адзін камуніст не выйшаў на вуліцу, ні адзін супрацоўнік Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ўсёмагутнага і ні адзін супрацоўнік МУС СССР, ні адзін супрацоўнік апарата ўнутраных войскаў — ніхто не выйшаў на вуліцы! Вы ўяўляеце, як надакучыў, абрыд Савецкі Саюз ужо ўсім — ніхто не выйшаў на вуліцы абараняць Савецкі Саюз! Які абсурд цікавы! 18 мільёнаў сяброў Камуністычнай партыі, мільёны супрацоўнікаў КДБ, МУС, унутраныя войскі і гэтак далей. Патаемная армія стукачоў: мільёны, дзясяткі мільёнаў людзей, якія стучалі спраўна, барабанілі, што аж дым ішоў. Ніхто не выйшаў. Ніхто не абараняў Савецкі Саюз. І гэтак жа ніхто ня выйдзе абараняць Расію, калі яна будзе валіцца. Ніхто! Рабы сцерпяць. Як сцярпелі трыумф, так сцерпяць і развал. Куды павядуць іх: хоць на забой, хоць на будаўніцтва, хоць на разбурэнне — пойдуць з нізка сагнутымі галовамі. Гэта — доля рабоў[1]. | |
— Дзмітрый Гордан |