Смаленск

горад у Расіі

Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918-16 верасня 1940).

Цытаты

правіць
  •  

Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёньня гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда высьлізнула з рук...[1].

  Ул. Клішэвіч. Васіль Каліна. Лёндан, 1965
  •  

Смаленскіх сьцен масыў патужны
Ў бясьцільлі разпластаўся;
Забітай волі Крывічоў
Мне ён нагробкам здаўся!..
Андрусаўскі злачын яго ўчыніў
Сатрапіяй Маскоўскай:
І дзьвесьце з лішнім лет, цягаючы ярмо,
Яго раджайны гоні
Кармілі чужакоў і ворагаў пладзілі
Крывіцкае Пагоні.
Аж дзьвесьце цяжкіх лет кананьня
Сьлязьмі і потам абліваўся...
Смаленск!
Праз мукі, горасьці свае,
У рэшце-рэшт,
Сьвятым для нас ты стаўся!..

  Вацлаў Ластоўскі

Шаблон:Гарады Расіі