Сцяпан Бандэра

палітычны дзеяч

Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (укр.: Степан Андрійович Бандера, 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Частка ўкраінскага народу ставіцца да Бандэры як да героя Украіны і звязвае з яго імем нацыянальна-вызваленчую барацьбу ўкраінскага народа супраць двух імперыялізмаў — савецка-расійскага і нацысцкага.

Сцяпан Андрэевіч Бандэра
Сцяпан Андрэевіч Бандэра
Нараджэнне
1 студзеня 1909
Стары Угрынаў (цяпер Івана-Франкоўская вобласць)
Смерць
15 кастрычніка 1959
Мюнхен, ФРГ

Цытаты

правіць
  •  

Без ўласнай дзяржавы, без вызвалення, такім чынам і без вызваленчай барацьбы, Украіна не можа мець ані свабоды, ані дабрабыту, ані якой-небудзь цені дэмакратыі.

  •  

Нашая перамога — гэта перамога нашай ідэі, поўнае яе ажыццяўленьне. Другараднай справай з'яўляецца тое, якую частку рэалізуем мы самі, якую — іншыя, а якую — сумесна. Наш абавязак — зрабіць самім найбольш, колькі хопіць нашых сілаў, адначасова прыкласці намаганне, каб і іншыя рабілі як мага больш.

  •  

Нашым асяроддзем стала змаганне, зместам нашага жыцця — барацьба.

  •  

Рэвалюцыйнае змаганне — гэта нацыянальная барацьба ў плоскасці духоўнасці, культуры, барацьба грамадска-палітычная і вайсковая, за поўнае знішчэнне існуючага стану, яго зместу і за пабудову зусім новага, пад кожным аглядам лепшага становішча, якое адпавядае патрэбам і жаданням ўкраінскага народа.

Цытаты пра Бандэру

правіць
  •  

Перш чым кідаць цэтлікі аб "фашыстоўскім Бандэры" і перш чым казаць пра "фашыстаў тыпа Бандэры", вы хоць самую маленькую біяграфію Бандэры ў любой энцыкляпэдыі адкрыйце і прачытайце! Мужык адседзеў у канцлягеры Заксэнгаўзэн з ліпеня 1941 году па сьнежань 1944 году! Гэта ў тым самым Заксэнгаўзэне, дзе забілі Якава Джугашвілі. Які фашыст? Адкуль фашыст? Бо як толькі Бандэра ў ліпені абвясьціў "Акт адраджэньня Ўкраінскай дзяржавы", ён зараз жа апынуўся ў канцлягеры. І ўсю вайну там адседзеў. Але калі немцы яго выпусьцілі ў сьнежні 1944 году, таму што ім трэба было паспрабаваць ўзяць пад сябе УПА, якую мы таксама фарбуем тлустай чорнай фарбай, ён адмовіўся супрацоўнічаць зь немцамі. Як ён мог супрацоўнічаць? У яго ж два браты былі зьнішчаныя ў канцлягеры Асвэнцым. Калі вы крычыце, што Бандэра ледзь не галоўны кат вайны, вы задайце сабе пытаньне: „дзе ён гэта мог зрабіць?“. Ды Ельцын адным расстрэлам Белага дома зьнішчыў людзей больш, чым Бандэра за ўсё сваё жыцьцё!
 

 

Прежде чем бросать ярлыки о „фашиствующем Бандере“ и прежде чем говорить о „фашистах типа Бандеры“, вы хоть самую маленькую биографию Бандеры в любой энциклопедии откройте и прочитайте! Мужик отсидел в концлагере Заксенхаузен с июля 1941 года по декабрь 1944 года! Это в том самом Заксенхаузене, где убили Якова Джугашвили. Какой фашист? Откуда фашист? Ведь как только Бандера в июле провозгласил „Акт возрождения Украинского государства“, он тут же оказался в концлагере. И всю войну там просидел. Но когда немцы его выпустили в декабре 1944 года, потому что им нужно было попробовать взять под себя УПА, которую мы также красим жирной чёрной краской, он отказался сотрудничать с немцами. Как он мог сотрудничать? У него ведь два брата были уничтожены в концлагере Освенцим. Когда вы кричите, что Бандера чуть ли не главный палач войны, вы задайтесь вопросом: „где он это мог сделать?“. Да Ельцин одним расстрелом Белого дома уничтожил людей больше, чем Бандера за всю свою жизнь![1]

  Барыс Міронаў

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць