Сямён Шарэцкі
Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасня 1936 года, в. Лаўрышава Наваградскага ваяводства, цяпер Наваградскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Сямён Георгіевіч Шарэцкі | |
Нараджэнне | |
23 верасня 1936 года в. Лаўрышава Наваградскага ваяводства | |
Цытаты
правіцьСправа ў тым, што ў Расіі, якая павіншавала Лукашэнку з перамогай, нічога не мяняецца да лепшага. А яна — стрыжань усіх дыктатарскіх рэжымаў. Памятаю, у нас у дзяцінстве ў кампаніі былі два хлопцы: невялікага расточку Сяргей і здаравяка Міша. І калі Сяргей з кімсьці задзіраўся, яго папросту маглі скруціць і выкінуць з клубу. Але Міша за яго заўсёды заступаўся, і яго не чапалі. Так і ў Беларусі — ёсць Расія, якая заўсёды абароніць[1]. |
І паглядзіце, якія ў Расіі развагі? Памятаеце, калі Пуціну задалі пытанне пра прэзідэнцкія выбары і пра магчымага канкурэнта Мядзведзева, ён адказаў: маўляў, а мы з ім сядзем і дамовімся. Пра якую дэмакратыю пасля гэтага можна казаць? У Амерыцы такое немагчыма...[1] |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Семен ШАРЕЦКИЙ: «Я не горю желанием вернуться...» // ЭМИГРАНТЫ, Народная воля