Сяргей Васілевіч Бесараб
Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984 года, Навагрудак) — беларускі хімік, вынаходнік, папулярызатар навукі
Сяргей Васілевіч Бесараб | |
![]() | |
Нараджэнне | |
25 ліпеня 1984 Навагрудак | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
хімік, навуковы журналіст, радыёаматар, вынаходнік |
ЦытатыПравіць
Не магу бачыць яе вочы. У іх згвалтаваная Беларусь [1] — Пра Дар’ю Чульцову |
Беларускі экстрэмізм — не анамалія, а хутчэй этнагеаграфічная адметнасць.[1] — Пра спіс беларусаў датычных да экстрэмісцкай дзейнасці |
Мы павінны разбураць творачы [2] — Пра рэфармаванне беларускай навукі |
Асноўным артыкулам дахода Беларусі будзе экспарт тэхналогій. Будзе другі Сінгапур, ці Швейцарыя. Ужо можа і было б, калі б мы не памыліліся[2] — Пра свае бачанне будучыні Беларусі |
Кожны вучоны нясе адказнасць за свае распрацоўкі. Мараль. Вышэйшы маральны закон - ён павінен у навуцы быць на першым месцы, нават над навукай. Не бывае навукоўцаў без сумлення[2] |
У 21 стагоддзі тактычная ядзерная зброя гэта зброя тэрору і запалохвання, гэта хутчэй палітычны, а не вайсковы інструмент [3] |
Я, як навуковец, радыяцыйны хімік, я да рацыяцыі адношуся з вялікай павагай. Гэта ўнікальны інструмент у шматлікіх прыкладаннях, кшталту медыцыны, ці космаса, энергетыкі. Яе няма чым замяніць. Радыяцыя патрабуе павагі, але ўсе мае рацыяцыйныя артыкулы, усе мае выказванні наконт радыяцыі, іх асноўная мэта ў тым, каб гэта моц была толькі ў руках тых, хто яе любіць і глыбока ў ёй разбіраецца, разумее гэтую тэму. Таму што з дапамогай радыяцыі на самой справе можна рабіць неверагодныя рэчы. І я хачу, мая мара, каб радыяцыя была толькі ў руках адмыслоўцаў, не палітыкаў, ці нейкіх дзікуноў, а толькі адмыслоўцаў і тых, хто яе любіць [3] |
Мая галоўная мэта - каб радыяцыя была толькі ў руках тых, хто яе любіць і добра разумее, няма нічога горш за дзікуна з радыяцыяй [4] | |
Моя головна мета — щоб радіація була зосереджена в руках тих, хто її любить та добре на ній знається. Нема нічого гіршого за дикуна з радіацією. |
Як казаў Уладзімір Караткевіч: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш». У пэўнай ступені Лукашэнка жывое пацвярджэнне гэтай мудрасці. Адзінае, супраць чаго не можа супрацьстаяць непрадказальнасць, — гэта непрадказальнасць і творчасць у адказ [5] |
Есць такая цікавая формула: інтэлектуальны ўзровень натоўпу роўны інтэлектуальнаму ўзроўню самага дурнога яго прадстаўніка, падзеленаму на колькасць удзельнікаў. З гэтага вынікае, што ўсе рэпрэсіўныя рэжымы імкнуцца знішчыць навуковыя і інтэлектуальныя эліты і адукацыю. У выніку сістэма кіравання краінай поўнасцю аказваецца ў руках найменш кваліфікаваных ці найменш сумленных грамадзян [5] |
На навукоўцаў тэхнічных спецыялізацый уплывае глабалізацыя. Чым большы ўзровень тэхналагічнасці даследаванняў, тым больш ім трэба ўзаемадзейнічаць з адмыслоўцамі розных краін. Самі таго не хочучы, яны становяцца грамадзянамі свету. Нацыянальная ідэнтычнасць адыходзіць на другі план. Калі сабе не рабіць заўваг, не берагчы сваю беларускасць, то рызыкуеш размыцца па свеце [6] |
Навукоўцы — людзі спецыфічныя, у нечым боскія людзі. Яны жывуць у сваім ідэалістычным свеце. Здрада краіны разбурае гэты свет, жыццё, якое навуковец выбудоўваў ад ВНУ і аспірантуры. Не ведаю, чым можна залагодзіць, кампенсаваць разбураны свет. Не магу сабе ўявіць, якой мусіць быць у навукоўца ўнутраная ўпартасць, вера ў іншую будучыню Беларусі, каб застацца і працягнуць працу [6] |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Аляксандр, 35 гадоў, вышэйшая адукацыя. Навуковец склаў партрэт беларускага «экстрэміста» — высновы ўражваюць // Наша ніва
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Сяргей Бесараб: Новая Беларусь можа лёгка стаць высокатэхналагічнай краінай // Беларускае Радыё Рацыя
- ↑ 3,0 3,1 Сяргей Бесараб: Мы зараз вяртаемся ў 1996 год, калі Беларусь пазбаўлялася ядзернай зброі // Беларускае Радыё Рацыя
- ↑ Білоруський радіаційний хімік: Білорусь із ядерною зброєю — це мавпа з гранатою // Radio France internationale-UK
- ↑ 5,0 5,1 Навуковец патлумачыў феномен рэжыму і ацаніў страты беларускай навукі за час кіравання Лукашэнкі // Наша Ніва
- ↑ 6,0 6,1 Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя // Наша Ніва