Уладзімір Пракопавіч Някляеў

беларускі паэт

Уладзі́мір Някля́еў (нар. 9 ліпеня 1946) — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзяяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць.

Уладзімір Пракопавіч Някляеў
Уладзімер Някляеў
Уладзімір Някляеў.
Нараджэнне
9 ліпеня 1946

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
паэт

Цытаты

правіць
  •  

Нацыянальнасьць — гэта ня кроў, гэта культура ў крыві.[1]

  •  

Ад пачатку беларуская літаратура — гэта паэзія.[1]

  •  

Увогуле Нобэлеўская прэмія — гэта лятарэя.[1]

  •  

Украіне ўдалося захаваць сваю мову і культуру, нацыянальны гонар, што дазволіла сабраць тую сілу, якая змагла процістаяць Расіі. Беларусаў, наадварот, абакралі, забраўшы нацыянальную гісторыю і пераканалі, што да 1917 года краіны зусім не існавала, а ўсе, што ў яе ёсць сёння, — гэта дзякуючы Расіі. Людзі, пазбаўленыя гісторыі і нацыянальнай самасвядомасці, не выйдуць на Плошчу змагацца за тое, чаго не адчуваюць і не разумеюць.[2]

  •  

Ведаеце, ёсць некаторыя людзі, якія таксама былі пастаўленыя гэтым дэкрэтам ў цяжкае становішча, але ўсё-ткі вырашылі заплаціць «падатак» і думаюць сабе: няхай будзе, як будзе. Хай не памыляюцца, гэта ні да чаго не прывядзе. Калі мы не будзем бараніць адзін аднаго, ад рэжыму, ад дзяржавы, ад улады, дапамагаць адзін аднаму, то нам ніхто не дапаможа. Гэта закон па якім жылі нашы продкі. Калі твайму сваяку дрэнна — усе сваякі прыходзілі на дапамогу, дрэнна суседу — усё адкладалі свае справы і дапамагалі, дрэнна аднаму, знаёмаму - усё лічылі сваім абавязкам дапамагчы. Нам трэба стаяць адзін за аднаго сцяной. Толькі тады мы выстаім! [3]

Зноскі

Спасылкі

правіць