Чарльз Роберт Дарвін (Charles Robert Darwin; 12 студзеня 1809 — 19 красавіка 1882) — выдатны англійскі натураліст і падарожнік. Сваім галоўным творам «Паходжанне відаў», апублікаваным у 1859 годзе, заклаў анову сучаснай тэорыі эвалюцыі.

Цытаты

правіць

Аб навуке

правіць
  • Некаторыя з вялікіх адкрыццяў, якія прасунулі навуку, можна назваць лёгкімі, але не ў тым сэнсе, што іх лёгка было зрабіць, а ў тым сэнсе, што калі яны ўжо зроблены, іх лёгка зразумець кожнаму.
  • ...Я не магу прыгадаць ніводнай першапачатковай складзенай мной гіпотэзы, якую б я праз нейкі час не абвергнуў ці не змяніў...

Значная доля скептыцызма карысная прадстаўнікам навукі, паколькі дазваляе пазбегнуць большай страты часу...

Аб людзях

правіць
  • Ніколі не пачынай сяброўства з чалавекам, якога не можаш паважаць.
  • Вышэйшая магчымая стадыя маральная культуры — калі мы разумеем, што здольныя кантраляваць свае думкі.

Аб сабе

правіць
  • Калі ўспомніць, як люта нападалі на мяне прадстаўнікі царквы, здаецца задаўным, што некалі я сам меў намер стаць святаром.
  • Я не веру ў якое б то не было боскае адкравенне. А што тычыцца пасмяротнага жыцця, то кожны сам вырашае для сябе гэтую няпэўную магчымасць.
  • Я лічу, што ўсё хоць трохі каштоўнае, чаму я навучыўся, я набыў шляхам самаадукацыі.
  • Галоўнай маёй асалодай і адзіным маім заняткам напрацягу ўсяго жыцця была навуковая работа і абуджэнне, якое яна выклікае, дазваляе мне на час забываць ці зусім прыбірае маё пастаяннае благое самаадчуванне.

Цытаты аб Дарвіне

правіць
  •  

Калі Дарвіну пайшоў 16-ы год, у яго яшчэ не склаўся свой уласны светапогляд...
Супастаўляючы рэлігійную догму, як ён засвоіў яе з кніг, з навуковымі дадзенымі, Дарвін страціў веру ў Адкравенне. У выніку ён палічыў магчымым вызначыць сваё крэда як тэізм, ці, больш дакладна, дэізм. Настаў другі перыяд у гісторыі яго светапогляду...
Але чым быў гэты Творца для Дарвіна? Беззмястоўным паняццем, гіпотэзай, якая ў ніякі выпадку не можа быць названа рэлігіяй. Бог не быў рэальным для яго...
У апошні перыяд жыцця (1860—1882) Дарвін лічыў сябе ўжо агностыкам, гэта значыць чалавекам, для якога вечныя пытанні застаюцца адкрытымі...

 

Когда Дарвину пошёл 16-й год, собственного миросозерцания у него ещё не сложилось...
Сопоставляя религиозную догму, как он усвоил её из книг, с научными данными, Дарвин утратил веру в Откровение. В результате он счёл возможным определить своё кредо как теизм, или, точнее, деизм. Наступил второй период в истории его миросозерцания...
Но чем был этот Творец для Дарвина? Бессодержательным понятием, гипотезой, которая ни в коем случае не может быть названа религией. Бог не был реальным для него... В последний период жизни (1860—1882) Дарвин считал себя уже агностиком, то есть человеком, для которого вечные вопросы остаются открытыми...[1]

  Аляксандр Мень
 
Лагатып Вікіпедыі
  1. Мень А. В. История религии: В поисках Пути, Истины и Жизни: В семи томах. Т. I. Истоки религии / Предисл. С. С. Аверинцева; Худож. В. Г. Виноградов. — М.: СП «Слово», 1991.