Эсперанта

самая распаўсюджаная штучная мова

Эсперанта (Esperanto) — самая распаўсюджаная штучная мова, створаная варшаўскім акулістам Лазарам Маркавічам Заменгофам у 1887 годзе, пасля дзесяці гадоў працы.

Цытаты

правіць
  •  

Адна з першых рэчаў, якую я зрабіў — гэта пачаў шукаць эсперанта-таварыства ў Лондане.[1]Джордж Сорас аб пераездзе ў Лондан у сямнаццацігадовым узросце

  •  

Ва ўсялякім выпадку, ахвяры, якія прынясе кожны чалавек нашага еўрапейскага света, прысвяціўшы некалькі часу на вывучэнне гэтай мовы, настолькі нязначныя, а наступствы, якія могуць пайсці ад засваення ўсімі — хаця толькі еўрапейцамі і амерыканцамі — усімі хрысціянамі — гэтай мовы, настолькі вялікія, што нельга не зрабіць гэтай спробы.

 

Во всяком случае, жертвы, которые принесёт человек нашего европейского мира, посвятив несколько времени на изучение этого языка, так незначительны, а последствия, которые могут произойти от усвоения всеми — хотя только европейцами и американцами — всеми христианами — этого языка так огромны, что нельзя не сделать этой попытки

  Леў Талстой
  •  

Ключ да агульначалавечай мовы, згублены ў вавілонскай вежы, павінен быць зноў штучна выкаваны пры дапамозе эсперанта.

  Жуль Верн
  •  

Нейкіх пэўных адносін да эсперанта ў мяне няма. Хаця я лічу, што свет у выніку ідзе да адзінай мовы, наўрад ці такой мовай будзе эсперанта. Хучэй за ўсё ановай адзінай мовы будзе мова найбольш уплывовай краіны. Але ў якасці сродка збліжэння, лепшага ўзаемраразумення народаў, рычага, які спрыяе міжнародным кантактам і сувязям, эсперанта бясспрэчна робіць сваю добрую і карысную справу.

  — Ігар Расахвацкі
  •  

Ці стане сусветнай мовай эсперанта? У першую чаргу гэта залежыць ад саміх эсперантыстаў. Калі яны здолеюць зрабіць эсперанта самай неабходнай мовай для спецыялістаў, калі бібліятэкі на эсперанта будуць самымі багатымі, калі навукоўцу, канструктару, дыпламату і нават дзялку для справы трэба будзе перш за ўсё пазнаёміцца з літаратурай на эсперанта — гэтая мова стане сусветнай.

  — Георгій Гурэвіч
  •  

Эсперанта быў вельмі карыснай мовай, таму што дзе бы ты не быў, ты знаходзіў некага, з кім магчыма было пагаварыць[1]

  — Джордж Сорас
  •  

Эсперанта — самая лепшая з усіх штучных моў. Несумненна, прастата алфавіта, чароўная лёгкасць граматыкі і распаўсюджаннасць слоўнніка робіць яго вынаходніка бессмяротным.

 

Эсперанто — самый лучший из всех искусственных языков. Несомненно, простота алфавита, изумительная лёгкость грамматики и распространённость словаря делают его изобретателя бессмертным.

  Канстанцін Цыялкоўскі
  •  

Я размаўляю на эсперанта так добра, нібыта там нарадзіўся.

  Спайк Міліган

Зноскі

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі