Язэп Лёсік
Язэп Юр’евіч Лёсік (18 лістапада [ст. ст. 6 лістапада] 1883; в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1 красавіка 1940; Саратаўская турма, цяпер Расея) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, пэдагог, нацыянальны й палітычны дзяяч.
Язэп Лёсік | |
| |
Нараджэнне | |
18 лістапада 1883 в. Мікалаеўшчына | |
Смерць | |
1 красавіка 1940 Саратаўская турма | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
пісьменьнік |
Цытаты
правіцьБальшавізм спакусіў цёмныя, несьвядомыя масы моцнымі абяцанкамі скончыць вайну, надарыць зямлёю, накарміць галодных, усьцешыць бяздольных, прыпыніць калатніну, устанавіць парадак. Тым часам, нічога гэтага ён зрабіць не здолее, і хутка ўсе адхіснуцца ад яго. Тагды ўрад Леніна — Троцкага разваліцца, як папяровая хатка,— гэта напэўна. Многа нарабіў шкоды бальшавізм, а яшчэ большая небясьпека чакае нас наперадзе... Ратунку ад контррэвалюцыі трэба шукаць у нацыянальным адбудаваньні свайго жыцьця. Фінляндзія гэта зразумела даўно, а братняя нам Украіна зрабіла гэта апошнімі днямі, абвясьціўшы Ўкраінскую Рэспубліку. [1] | |
— Язэп Лёсік, 1917 год |
- — Язэп Лёсік. Скуткі бальшавіцкага паўстання. «Вольная Беларусь», 19 лістапада 1917 г.
У нас баяцца чужых слоў, але не баяцца [...] чужое граматыкі. Гэтым і аб'ясьняецца, што нашыя газэты, адарваныя ад народных гушчаў і незнаёмыя з граматыкаю свае мовы, стараюцца кожнае расійскае слова перадаць як-небудзь пасвойму. Тэндэнцыя пахвальная, але рэзультаты — сьмешныя. |
- — Яз. Лёсік. Граматычныя нататкі // Узвышша. 1927. #5. С.195—197. У выданні: Лёсік Я. 1921 — 1930: Збор твораў. — Мн., 2003.
Усе мы, роджаныя ў няволі, будучы з натуры беларусінамі, духоўна людзі робленыя, нейкім або нечым усьвядомленыя або загітованыя. Ніхто з нас ня можа сказаць, што нарадзіўся беларусінам, як родзяцца немцы, ангельцы, палякі, французы або тыя-ж расійцы. Кожнаму з нас, ужо вырасшы і навучыўшыся разважаць, павінен быў шукаць сваю нацыю, свайго месца ў сям’і народаў. Гэтага душэўнага перажываньня, гэтага шуканьня свайго нацыянальнага я ня ведаюць дзеці тых народаў, што не перажывалі нацыянальнай няволі. І ці-ж можам мы, у няволі роджаныя, духоўна скрыўленыя, увайсьці ў абяцаную зямлю адраджанае Белае Русі. Ці дажывомся мы да тае часіны, калі народ наш духоўна вернецца ў сваю родную краіну, каб усьцешыцца вялікаю радасьцю свайго уласнага нацыянальнага творчаства? Не, нам гэта не дано! |
Хіба ж мы ня чуем кругом таго, што чуў Майсей у пустыні ад жыдоўства? «Нашто ты выманіў нас з Эгіпту? Там мы мелі свае хаты, поўныя гаршкі мяса, і хлеба было ў нас даволі, а тут мы і дзеці нашыя мром сьмерцю галодных?» А ці ня чуем мы цяпер, як з усіх бакоў кажуць: «Нашто нам тая Беларусь? Нашто нам кідаць тое, да чаго мы прывыклі? Мы тут маем свае хаты, сталы прыпынак, а там – барацьба, змаганьне, сьмех і зьдзекі, фараоны з войскам на калясьніцах і цёмная невядомая будучына!..» Але, слухаючы гэта, мацней сьціскаецца посах у руках і мацней адчуваецца прыходная няўхільнасьць [зямлі абяцанай]. |
- — Яз. Лёсік. «Як яны пазналі сябе беларусінамі?», 1922.
Калі я праходжу па вуліцах Менску і чую беларускую мову, то слухаю яе, як музыку. |
Зноскі
- ↑ Язэп Лёсік. Скуткі бальшавіцкага паўстання. «Вольная Беларусь», 19 лістапада 1917 г.