Івонка Сурвіла
Іво́нка Сурві́ла (таксама Сурвілла, дзявочае прозвішча — Шыманец) — дзеячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 года ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Думкі Сурвілы
правіцьВедайма, што зарука будучыні ў памятаньні мінуўшчыны. |
Нажаль край наш, нават у найбольш надзейныя гады адраджэньня, неяк забыўся, што мы таксама сыны і дочкі тае самае Беларусі, што мы таксама называем яе сваёй Бацькаўшчынай. Для БССР мы былі ворагамі народу. Цяперашняму рэжыму мы папросту перашкаджаем. Перашкаджаем у ягонай нялюдзкай анты-беларускай палітыцы, а перад усім у яго намерах зьліквідаваць беларускую дзяржаву, інтэгруючы яе ў новы Саюз з Расеяй. — З прамовы на сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, 2006 год. |
Ганаруся нашым народам, які ўжо сто год беражэ ідэалы БНР. Ганаруся нашай моладзьдзю, якая з такім уздымам выказала сваю любоў да Бацькаўшчыны! — З ліста пра ўрачыстасці да стагоддзя БНР. |
На працягу стагодзьдзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыцьцямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы ня маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной. — З закліку далучацца да акцыяў супраць інтэграцыі з Расіяй, 12 снежня 2019 года. |
Народ, годны гэтага імя, ня пойдзе дабраахвотна назад у няволю імпэрыі, якая зрабіла столькі шкоды яму на працягу ўсяе яго гісторыі. Каб ён ня ведаў пра гэтыя злачынствы, дасюль хаваюцца ад яго праўда пра яго мінулае, у школах вучаць чужую гісторыю, прамываюць ад дзяцінства мазгі, каб пераканаць, што захопнік добразычлівы, што ён той “старэйшы брат”, без якога наш край ня можа абыйсьціся! — З віншавання з Новым годам (2019 год) | |
Narod, hodny hetaha imia, nia pojdzie dabravona nazad u niavolu imperyji, jakaja zrabiła stolki škody jamu na praciahu ŭsiaje jaho historyji. Kab jon nia viedaŭ pra hetyja złačynstvy, dasiul chavajucca ad jaho praŭda pra jaho minułaje, u škołach vučac čužuju historyju, pramyvajuć ad dziacinstva mazhi, kab pierakanać, što zachopnik dobrazyčlivy, što jon toj “starejšy brat”, biez jakoha naš kraj nia moža abyjścisia! |
Пра Сурвілу
правіцьХачу сказаць, што гэта адна з найвыдатнейшых прадстаўніц залатога пакаленьня нашай дыяспары. Гэта абсалютна ідэйныя, адданыя справе людзі. І яна годна нясе тытул старшыні Рады БНР, прадстаўніка свабоднай Беларусі ў сьвеце. І вельмі шкада, што ў нас не складаецца гісторыя так, як яна складалася ў Балтыйскіх краінах, дзе выдатныя людзі з дыяспары вярталіся і неслі палітычныя абавязкі на самой Бацькаўшчыне. | |
— Вінцук Вячорка |
Ваша шчырасьць, самааданасьць і аўтарытэт — узор для патрыётаў Беларусі. Дай жа Вам Бог добрага здароўя, плёнаў у Вашай важнай дзейнасьці, а таксама — нам усім — як найхутчэй пабачыць нашу родную зямельку вольнай, незалежнай і дэмакратычнай! Дзякуй Вам вялікі! | |
— Аляксандр Мілінкевіч |