Ігнат Дамейка

(1802—1889) геолаг, мінеролаг

Ігна́т Даме́йка — філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-даследчык, геолаг, мінеролаг, рэктар Чылійскага ўніверсітэту, Нацыянальны герой Чылі.

Ігнат Іпалітавіч Дамейка
Нараджэнне
31 ліпеня 1802
Маёнтак Мядзведка, Вялікая Мядзвядка
Смерць
23 студзеня 1889 (86 гадоў)
Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Род дзейнасці
географ, выкладнік універсітэту, мінеролаг, рэктар, геолаг, горны інжынер, метэаролаг
  •  

Рукі маці дрыжэлі, калі іх цалаваў, а яе сьлёзына маім ілбе адчуваю й дагэтуль; на тое ж яна мяне выхавала, каб яе назаўсёды пакінуў. — Пра развітанне з роднымі.

  •  

Цяжка стрымаць абурэньне белымі. Уся мэханічная праца, якая не патрабуе думкі ці разьліку падае на плечы чарнаскурых, калі белы дэспат адпачывае й лайдачыць. — Пра гандаль рабамі ў Бразіліі.

  •  

Мясцовыя жыхары часта абыходзяцца зь індзейцамі па-барбарску. Аднойчы, бяз дай прычыны, жыхары Рыю-Саладзільлю напалі на іх, выразалі дарослых, а дзяцей узялі ў няволю. — Пра знішчэнне індзейцаў Бразіліі.

  •  

Пагода, здаецца, тут пануе вечна. Дождж бывае хіба двойчы ці тройчы на год, і тое ўзімку. Вецер пастаянны й спакойны. — Пра краявіды Чылі.

  •  

Гэта шырокая пяшчаная раўніна, на якой велічна ўзвышаюцца счарнелыя гранітныя горы. Дарога пралягае па раўніне, засыпанай пылам так, як у нас зімовыя дарогі сьнегам. — Пра пустэльню Атакама.

  •  

Я бачыў гарняка, які пераносіў 300 фунтаў цяжару ды падымаў абрывістымі сьцежкамі й сходамі. Замест лесьвіцаў тут кладуць бярвёны, у якія й паловы ступака ня зьмесьціш. Калі гарняк пакалечыцца, таварышы жартуюць зь яго, а калі памрэ, то яго закопваюць на суседніх могілках. — Пра гарнякоў на срэбных капяльнях у Чаньнярсыллё.

  •  

Ня нова наракаць на лёс людзей, якія працуюць пад зямлёй, каб задаволіць пыху гультаёў. Такое паўсядзённае жыцьцё народу, які пры найліберальнейшай з рэспублік карыстаецца тым жа, што й насельнікі царскай катаргі ў Нерчынску. — Пра шахцёраў у Чылі.

  •  

Тут, на беразе, узьвесяліла драўляная хатка, падобная да нашай. Яе дах счарнеў, дым валіў з вакенца, дзьверы былі падаткнутыя калом, дворык агароджаны плотам, вароты рыпелі, на прызьбе сядзелі малыя дзеці, побач зь імі сядзеў кот і драмаў чорн кудлаты пёс. — Пра чылійскую вёску на рацэ Ляракетэ.

  •  

Асабліва цешыў від гаёў, які пераносіў мяне ў родныя мясьціны. Думаючы пра дом, я ўяўляў, што бачу тыя ж дрэвы, хмызы й зарасьнікі, якія растуць на роднай зямлі. Толькі ўглядаючыся больш старанна й спакойна, я не выяўляў сярод іх нічога знаёмага. — Пра даліну Крампанга.

  •  

Натуральна, перарадзіцца я ніколі не змагу і спадзяюся на Бога, што я — ці ў Кардыльерах або ў Панар (Вільня) — усё роўна памру літвінам… — У лісце да Адама Міцкевіча.

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі