Сяргей Вячаслававіч Чалы: Розніца паміж версіямі

беларускі эканаміст-аналітык
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на аснове артыкула ў Вікіпедыі
(Няма розніцы)

Версія ад 14:52, 31 сакавіка 2017

Сярге́й Вячасла́вавіч Ча́лы (27 кастрычніка 1970, Мінск) — беларускі эканаміст-аналітык, трэйдар і журналіст-аналітык у галіне эканомікі.

Сяргей Вячаслававіч Чалы
Нараджэнне
27 кастрычніка 1970
Мінск, БССР

Выказванні Сяргея Чалага

  • «Я прыхільнік такой ідэалогіі, якая не дзеліць грамадзян дзяржавы на сваіх і чужых, сапраўдных беларусаў і несапраўдных, правільных і няправільных»[1].
  • (аб беларускай нацыі і гістарычнай суб'ектнасці): "... гісторыю краіны і народа — неабходна асэснаваць як цэласную і бесперапынную, а не адмаўляць у «праўдзівасці» савецкага перыяду (як гэта часта робяць ідэолагі апазіцыйнага лагера) або не пачынаць гісторыю з «партызанкі» часоў Другой сусветнай вайны (як гэта часта робяць тэарэтыкі «ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці»). Без прадстаўлення нацыі (грамадзянскай нацыі) як адзінства і гісторыі як бесперапыннай няма і не можа быць суб'ектнасці гэтай нацыі. А без суб'ектнасці мы будзем асуджаныя быць аб'ектам дзейнасці іншых гістарычных суб'ектаў — г.зн. фактычна не будзем гаспадарамі ўласнага лёсу.[2]
  • (аб грамадскай салідарнасці): "Мне не блізкая ідэалогія тых, хто называе сябе лібертарыянцамі, — з іх дарвінісцкім поглядам на грамадства як «змаганне ўсіх супраць усіх», у якім «выжывае наймацнейшы». Як цяпер вядома з антрапалогіі і эвалюцыйнай псіхалогіі, кааперацыя і супрацоўніцтва ігралі ў фарміраванні чалавека як віду значна большую ролю, чым канкурэнцыя — проста пагугліце тэрмін «reciprocal altruism».[3]
  • Дзяржава ёсць толькі інструмент і вынік калектыўных дзеянняў грамадзян па дасягненні сваіх мэт. А ўласна палітычная (у шырокім сэнсе слова) дзейнасць — ёсць ні што іншае як майстэрства ствараць кааліцыі для дасягнення гэтых самых мэт. Дарэчы, насуперак распаўсюджанаму перакананню, людзі заходняй цывілізацыі ў дасканаласці валодалі майстэрствам калектыўнага дзеяння, і наадварот, мы бачым, як часта ў нас (у краіне і ўвогуле на постсавецкай прасторы) пераважае стратэгія індывідуальнага выжывання.[4]
  • (аб сваёй мроі дабіцца цвёрдасці беларускай валюты на пасадзе кіраўніка Нацыянальнага Банку Беларусі): "Мне б хацелася, каб у Беларусі была нарэшце свая паважаная і прызнаная ў свеце валюта, калі б людзі пачалі нарэшце прыкідваць у розуме цэны ў ёй, а не перакладаць увесь час у розуме ва «ўмоўныя адзінкі».[5]
  • Пакінуць свой подпіс на купюрах сапраўдных беларускіх грошай — гэта было б годнай справай усяго жыцця :).[6]

Зноскі

Спасылкі