Беларусы

славянскі народ

Беларусы — славянскі народ, які жыве пераважна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Беларусы

Выказванні пра беларусаў

правіць
  •  

Народ, Беларускi Народ!
Ты — цёмны, сьляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалi,
Цябе не пушчалi зь ярма
I душу тваю абакралi,—
У ёй нават мовы няма.
Збудзiўшысь ад грознай бяды,
Увесь поўны сьмяротнай жуды,
Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!"
I мусiш ты "Дзякуй" крычаць.
Пачуйце жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
 

  Максім Багдановіч, 1913
  •  

«Gazeta Codzienna»
I «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як сьвіньні на сьметнік.
І ну ж гаманіці,
Ухмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» –
«Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасьці,
Дый сьпеліся ўрэшце:
Парваць на дзьве часьці.
Адна часьць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
Забыліся толькі,
Хаўрусьнікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча.
Па-мойму ж ня варта,
Панкі, так лезьць з жылаў...
Як сьвіньням – ня глянуць
Вам дальш свайго рыла...
 

  Янка Купала, 1913
верш "Хаўрусьнікам"
  •  

Раз абсеклі Беларуса
Маскалі ды Ляхі
І давай яму сваяцтва
Тыкаці пад пахі:
— Ты мой ісціны браточак! –
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэснік, мой сыночак!
— Юда-Лях сакоча.
 

  Янка Купала, 1914
верш "Юда-Лях сакоча"
  •  

Беларусы, ратуйце айчыну нашу ад заразы з цэнтру і не давайце краю свайго на паталу варварам, хоць бы то былі і маскоўскія сацыялісты!.. Разгарнеце кнігу ўласнай гісторыі і адтуль набірайцеся сілы, знацьця і разумнага дасьледу.[1]
 — зварот да беларусаў з нагоды Кастрычніцкага перавароту

  Язэп Лёсік, 1917 год
Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе. «Вольная Беларусь», 15 кастрычніка 1917 г.
  •  

Родны вы сэрцу нашаму, гмахі
Лесу, лугоў і палёў!
Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі,
Ведаем ціск маскалёў…
 

  Якуб Колас, 1921
верш "Беларускаму люду"
  •  

Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus'аў, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы.
 

  Уладзімір Караткевіч
"Дзікае паляванне караля Стаха"
  •  

Злавіў беларус залатую рыбку і кажа:
— Хачу, каб мёртвыя маскалі плылі ў трунах па Дняпру.
Рыбка:
— Дык ня ўсе маскалі такія паганыя, сустракаюцца сярод іх і добрыя.
Беларус:
— Ну добра, тады няхай паганыя маскалі плывуць у паганых трунах, а добрыя — у добрых.
 

  — Беларускі анекдот
Беларускі фальклёр
  •  

Рэфлекс каляніяльнай падатлівасці ў псіхалогіі беларуса надта ж моцны, але не вечны. Не па-жывёльнаму безумоўны. [2]
 

  Сакрат Яновіч
  •  

Нічога, апроч пагарды, не выклікае Саюз правых сілаў са сваім кепска замаскаваным шавінізмам, актывісты якога прыйшлі да беларускага пасольства ў Маскве размахваць расейскімі трыкалёрамі ў Дзень незалежнасьці Расеі. Расея залівала Беларусь крывёю не адзін раз у яе гісторыі. Менавіта карнай экспэдыцыяй супраць польска-беларускага паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў 1794 г. беларусам помны “вялікі палкаводзец” імпэрыялістычнай Расеі Сувораў — помны як кат, карнік і мясьнік, правобраз цяперашніх Казанцавых і Трошавых.
Шлях беларускага народу зь яго старадаўняй эўрапейскай гісторыяй — у Эўропу, у Эўрасаюз і NATO, а не пад ярмо новай бізантыйскай крамлёўскай аўтакратыі. Няхай захопнікі не разяваюць на яе сваіх ратоў, а то і пад Менскам і Горадняй партызанам давядзецца ўціхамірваць іх імпэрскія апэтыты тымі ж сродкамі, якімі робяць гэта цяпер пад Шалі і Джахарам партызаны другога няскоранага народу. Жыве Беларусь! Жыве вечна![3]
 

  Барыс Стамахін, 2002
  •  

Карацей кажучы, «абвастрэнне расійска-беларускіх адносінаў», нечаканае для цэлай кучы журналістаў, каментатараў і палітолагаў, нічога новага ў сабе не заключае. «Усё ідзе па плану». Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апетыты пуцінскай імперыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю смярдзючую пашчу і на Беларусь. Спадчыннікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыннікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага Княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных еўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага Княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны… Хто наступны на гэтым крывавым баляванні?[4]
 

  Барыс Стамахін, 2002
  •  

Паспаліты беларус ніколі не змагаўся з уладай, ён заўсёды змагаўся толькі з уласнымі героямі.[5]
 

  Валянцін Акудовіч
Сто адрасоў свабоды. 1980—2010.
  •  

Немцы страцілі свой Кёнігсберг — іх пакаралі за нацызм. А за што пакаралі беларусаў, адабраўшы ў іх Вільню? — Аналитическая газета «Секретные исследования», №1, 2013

 

Немцы потеряли свой Кенигсберг — их наказали за нацизм. А за что наказали беларусов, отняв у них Вильню?

  Вадзім Дзеружынскі
  •  

Людзі [ў Беларусі] прыязныя, талерантныя, культурныя і еўрапейскія. Яны верылі Лукашэнку і ён уводзіў іх у зман. Ён адмовіў ім у магчымасці быць часткай сучаснай сям’і еўрапейскіх нацыяў... Беларусы не могуць зрушыць яго без актыўнай маральнай падтрымкі Захаду і змены ўлады ў Маскве. Ён можа быць кіраўніком краіны на працягу яшчэ трыццаці гадоў ці больш. Яны [беларусы] заслугоўваюць лепшага.
 

 

The people are friendly, tolerant, cultured and European. They trusted Lukashenko and he misled them. He has denied them the opportunity to play a part in the modern family of European nations. (…) The Belarusians cannot remove him without active moral support from the West and a change of heart in Moscow. He could be president for another thirty years or more. They deserve better. [6].

  Браян Бэнэт
  •  

Беларусы — вялікія халяўшчыкі. Беларусы жадаюць, каб нехта за іх вырашыў іх праблемы.
 

 

Белорусы — большие халявщики. Белорусы хотят, чтобы кто-то за них решил их проблемы.[7]

  Валер Карбалевіч
Народная Воля
  •  

Украіне ўдалося захаваць сваю мову і культуру, нацыянальны гонар, што дазволіла сабраць тую сілу, якая змагла процістаяць Расіі. Беларусаў, наадварот, абакралі, забраўшы нацыянальную гісторыю і пераканалі, што да 1917 году краіны зусім не існавала, а ўсе, што ў яе ёсць сёння, — гэта дзякуючы Расіі. Людзі, пазбаўленыя гісторыі і нацыянальнай самасвядомасці, не выйдуць на Плошчу змагацца за тое, чаго не адчуваюць і не разумеюць.
 

 

Украине удалось сохранить свой язык и культуру, национальную гордость, что позволило собрать ту силу, которая смогла противостоять России. Белорусов, напротив, обворовали, забрав национальную историю и внушив, что до 1917 года страны вовсе не существовало, а все, что у нее есть сегодня, — это благодаря России. Люди, лишенные истории и национального самосознания, не выйдут на Плошчу бороться за то, чего не ощущают и не понимают.[8]

  Уладзімер Някляеў
naviny.by
  •  

Беларуская нацыянальная параза дае магчымасць атрымаць карысную выснову. Беларусы — самая вялікая этнічная група ў вобласці, якую мы разглядаем. Згодна з расійскім імперскім перапісам насельніцтва 1897 года, колькасць людзей, якія размаўлялі па-беларуску ў Віленскай губерні, была большая за колькасць людзей, якія размаўлялі на астатніх мовах разам узятых у згаданай губерні. У Віленскай, Менскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, якія з’яўляюцца памежнымі тэрыторыямі гістарычнай Літвы, карэныя носьбіты беларускай мовы складалі тры чвэрці насельніцтва. У дваццатым стагоддзі гэтая этнічная група не сфарміравалася ў сучасную нацыю. У параўнанні з літоўскім і польскім нацыянальнымі поспехамі, гэтая беларуская нацыянальная параза дапамагае нам зразумець, у чым менавіта маюць патрэбу нацыянальныя рухі.
 

 

The Belarusian failure therefore provides a useful test. Here we have an “ethnic group” which is the largest by far in the area in question. According to the Russian imperial census of 1897, more people spoke Belarusian in Vil’na province than all other languages combined. In Vil’na, Minsk, Grodno, Mogilev, and Vitebsk provinces, contiguous territories of historic Lithuania, speakers of Belarusian were three quarters of the population. In the twentieth century, this “ethnic group” did not become a modern nation. In combination with Lithuanian and Polish successes, this Belarusian failure helps us to perceive what national movements actually need [9].

  Цімаці Снайдэр
  •  

Толькі фінансы. Хоць цяпер і там пазразалі. Але ўсё роўна грошы шалёныя. Ну ўявіце — усё без падаткаў! За мяжой калі атрымліваеш, умоўна кажучы, 1 мільён даляраў, то 500 тысяч плаціш падатку. А ў Расеі на рукі даюць усю суму. На парадак пераплочвалі за футбаліста, які хоць нечага варты. Каб было зразумела, у прапорцыі: калі ў Эўропе гулец такога ўзроўню зарабляе 100 рублёў, то расейскі клюб плаціў яму 5 тысяч. Такая вось гіганцкая розьніца. Плюс у нас такі мэнталітэт — каб без асаблівай напругі. Зноў жа, з замежнымі мовамі праблемы: ніхто ня хоча вучыць, а для гульні ў элітных лігах гэта надта важна. Вядома, для беларуса лепей асабліва ня парыцца, а паехаць у Расею, пасядзець на лаўцы запасных і мець дурныя грошы. Бачу ў гэтым асноўную прычыну[10].
 — Пра прычыны ад'езду большай часкі беларускіх футбалістаў-легіянэраў у Расею, а ня ў іншыя чэмпіянаты.

  Вячаслаў Глеб
  •  

Беларусы — гэта трошкі сарамлівыя нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага. Сапраўды, гэта абсалютна арганічная частка еўрапейскай цывілізацыі. Нягледзячы на савецкі і расійскі імперскі каток, які там прайшоўся, усё ж такі іх ідэнтычнасьць збераглася. Яны абавязкова будуць у Еўропе і абавязкова будуць не пост-савецкай, а нармальнай краінай. Мне здаецца, што гэтыя працэсы проста гістарычныя і іх немагчыма спыніць кійкамі… Гэтыя працэсы проста прыродным чынам адбудуцца.[11]
 

  Андрэй Ільленка

Глядзіце таксама

правіць

Зноскі

  1. Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе. «Вольная Беларусь», 15 кастрычніка 1917 г.
  2. Żywie Biełaruś!, „Niwa” nr 26–45 (1781–1800), od 1 lipca do 11 listopada 1990
  3. Чачэнскія партызаны згадваюць пра беларускіх // Наша ніва, № 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.
  4. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! // stomahin.info
  5. Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды. 1980—2010.(Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. — 330 с.
  6. Brian Bennett, The Last Dictatorship in Europe. Belarus under Lukashenko, Hurst & Company, London 2011, s. IX, ISBN 9781849041676
  7. Почему белорусы не любят оппозицию? // Народная Воля
  8. Некляев в Вашингтоне // naviny.by
  9. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569-1999 (Yale University Press, 2003) 42
  10. Футбаліст Вячаслаў Глеб: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — гэта нашыя адвечныя сымбалі» // Ігар Карней, Радыё Свабода (Перадрук Нашай нівы)
  11. Алєксєй Навальний та мітинги в Росії: що треба розуміти українцю | Андрій Іллєнко | 27.03.2017 // Тэлеканал Zik

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі