Беларусь

краіна ва Усходняй Еўропе

Беларусь — славянская дзяржава ва Ўсходняй Эўропе.

Беларусь у Еўропе.

Выказванні пра Беларусь

правіць
  •  

Вораг польскі і рускі
Шчыра множыў курганы, –
Не было Беларусі,
Толькі быў “Край забраны”.
 

  Янка Купала, 1928
  •  

Карацей кажучы, “абвастрэньне расейска-беларускіх адносінаў”, нечаканае для цэлай кучы журналістаў, камэнтатараў і палітолягаў, нічога новага ў сабе не заключае. “Усё ідзе па пляну”. Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апэтыты пуцінскай імпэрыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас прыёму ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю сьмярдзючую пашчу і на Беларусь. Спадчыньнікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыньнікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага Княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага Княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны... Хто наступны на гэтым крывавым баляваньні?[1]
 

  Барыс Стамахін, 2002
  •  

Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці — гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі – гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй.[2]
 

  Зянон Пазьняк, 2004

Крыніцы

правіць