Буда Шак’ямуні

індыйскі мудрэц палійскага паходжання

Буда Шак’ямуні («Абуджаны», «Дасканала Асветлены») Сак’ямуні, Гатама, Сідхартха Гаўтама (каля 560—480 да н.э.) — індыйскі мудрэц палійскага паходжання, заснавальнік будызму.

Буда Шак’ямуні
Буда Шак’ямуні.
Нараджэнне
560
Смерць
480 да н.э.
Грамадзянства
Індыя
Род дзейнасці
мудрэц

Палійскі канон

правіць

Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Дхамапада

  •  

1. Розум папярэднічае ўсім злым станам (думкам).
Розум з'яўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
Калі гаворыш альбо дзейнічаеш са злым розумам,
надыйдзе цярпенне, так як кола возу
накіроўваецца за падковай вала, які яго цягне.

  •  

2. Розум папярэднічае ўсім добрым станам (думкам).
Розум з'яўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
Калі гаворыш альбо дзейнічаеш з добрым розумам,
надыйдзе дабрыня, так як цень,
які цябе ніколі не пакідае.

  •  

3. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» -
У асобах, якія жывяць такія думкі, гнеў не згасне.

  •  

4. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» -
У асобах, якія не жывяць такіх думак, гнеў будзе згашаны.

  •  

5. Нянавісць не ўдасца перамагчы нянавісцю, толькі любоўю (бракам нянавісці).
Гэта адвечнае права.

  •  

6. Ёсць тыя, якія не ўсведамляюць, што пэўнага дня ўсе мусім памерці, аднак тыя, хто гэта разумее, заканчваюць свае спрэчкі.

Сута Ніпата

правіць

Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Сута Ніпата

  •  

У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданне, голад і сапсаванне; але з прычыны забойстваў жывёл яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (311)

  •  

Чалавек нараджаецца з вастрыём у вуснах. Калі яго мова ёсць нездаровай, калечыцца гэтым вастрыём. (657)

Канон махаяны

правіць

Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле Аватамсака Сутра

  •  

14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызвалення,
Аднак павінны ведаць, што вызваленне залежыць ад вас саміх.

  •  

16. Розум ёсць як маляр (мастак).
Розум вытварыў складанні.
Усе існуючыя светы
З’яўляюцца выявамі, намаляванымі розумам.

  •  

20. Мніхі і вучоныя!
Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
Так таксама належыць даследваць мае словы
І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.

  •  

83. Як глухі музыка,
Які выклікае радасць іншых,
Але не можа цешыцца ўласнай музыкай:
Такой ёсць Дхарма без медытацыі.

Як перавозчык на рацэ,
Які дапамагае іншым пераправіцца,
Аднак сам да смерці застаецца на адным беразе:
Такой ёсць Дхарма без медытацыі.

Так як смаку мялісы
Не пазнаць дзякуючы апісанню,
Так таксама смак пусткі
Належыць пазнаць праз медытацыю.

  •  

148. Дыск месяца з'яўляецца на бясхмарным небе,
Але калі няма сасуда з вадой,
Не адаб'ецца на яго паверхні.
Падобна свецячы ўвесь час месяц спачування Буды,
Не адаб'ецца, калі не з'явіцца шчаслівы (прыдатны) сасуд.

  •  

178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і!
Калі бачым сферу адчувальных (жывых) істот, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязмерным вялікім спачуваннем. Працуем, карыстаючыся са светавой навукі, як таксама з той з паза свету, якая паходзіць з галоў шляхетных істот. Натхнёныя да чынення дабра, паўторна выконваем актыўнасць будаў Пераможцаў з мінулага. Чыньмы ахвяры Татхагаце! Узнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сцежку да вызвалення!

Дыяментавая Сутра

правіць
  •  

21. Словы не могуць патлумачыць
Праўдзівай натуры сусвету.
Толькі звычайныя людзі, скаваныя пажаданнямі
Робяць ужытак з гэтага арбітральнага метада.

  •  

22. Праўда ёсць невыражальнаю і не да агарнення.
Яна ані йснуе, ані не йснуе.
Гэты невыражальны прынцып складае падставу
Розных дактрын усіх мудрацоў.

  •  

23. Розум трэба ўтрымліваць ў незалежнасці ад усялякіх думак,
Якія ў ім паўстаюць.
Калі розум пакладаецца на штокольвек,
Тады не мае ён ніводнага пэўнага прыстанішча.

  •  

24. Буды не навучаюць Дхармы залежнай ад літар. Кожны, хто навучае дактрыны залежнай ад літар і слоў, з'яўляецца толькі балбатуном, бо Праўда ёсць паза літарамі, словамі і кнігамі.

  •  

25. Людзі на гэтым свеце ў сваім мысленні ўзалежненыя ад адной з дзвюх рэчаў: ад ідэі існавання, праз што знаходзяць упадабанне ў рэалізме, альбо ад ідэі нейснавання, праз што знаходзяць упадабанне ў нігілізме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленне там, дзе яго няма.

  •  

26. Нямудрыя і неасветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэй; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасцю прадметаў і ўпадаюць у паняцці душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; чыняць адрозненні паміж з'явамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведання і грамадзіцца карма народжаная з хцівасці, гневу і глупства (…) праз што становяцца няздольныя да вызвалення з кола нараджэння і смерці.

  •  

27. Сістэма розуму, якая ёсць найболей характарыстычным знаменнем асабовасці, нараджаецца з няведання, адрознення, прагнення і дзейнасці, а яго актыўнасць упраўляецца ў рух успрыманнем, чапляннем і працэсам прывязвання да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя.

  •  

28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (…) здольнасць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (…) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозненню, дастаўляе нечага, што ёсць значна вышэйшае — асабістага ўрэчаіснення праз атаясамленне.

  •  

29. У гэтым свеце і ў іншых светах я вядомы пад незлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаванне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэння і вагі слоў, якіх ужываюць; не маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаіснення Праўды, чапляюцца да слоў са сваіх кананічных кніг альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і не бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсць толькі адным з мноства імён Татхагаты.

  •  

30. Воля жыцця з'яўляецца мацерай, няведанне бацькам. Устанаўленне назваў і форм памнажае хцівасць і так гэта розум трывае, узаемна абумоўліваючы і будучы абумоўленым.

  •  

31. Любая дваістасць з'яўляецца памылковым выабражэннем.

  •  

32. Усе рэчы на гэтым свеце ёсць нібы сон альбо цудоўна высветленая выява. Не разумеюць таго ані філосафы, ані людзі пагружаныя ў няведанні; аднак тыя, што разглядаюць усе рэчы ў такі ўласна спосаб, бачаць іх правільна.

  •  

33. З дзеянняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозненне, прывязанне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго святла.

  •  

34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсць нерэчаіснае і аблуднае, з'яўляюцца фальшывыя выабражэнні і памылковае разумаванне, а пасля іх наступае дзейнасць і грамадзіцца энергія іх навыку, плямячы паверхню Універсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозніваючы розум не з'яўляецца свядомы таго, што праз свае адрозненне і прывязанні абумоўлевае ён цэлае цела (…) будуючы свет прадстаўленняў з актыўнасці свайго выабражэння.

Сурангама Сутра

правіць
  •  

35. Усе жывыя істоты падлягаюць рэінкарнацыі праз розныя светы, з прычыны двух скажоных, разрозніваючых і фальшывых поглядаў, якія, дзекольвек з'яўляюцца, уцягваюць у колаварот самсары. Што ёсць прычынай тых фальшывых поглядаў? Паўстаюць з прычыны індывідуальнай і супольнай кармы.

Сутра Караля Медытацыйнага Паглынання (Каралеўскага Самадхі)

правіць
  •  

15. Калі маладая дзяўчына сніць,
Што ў яе нараджаецца сынок, які затым памірае,
Спачатку адчувае радасць, а пасля смутак:
Ведай, што ўсе з'явы ёсць уласна такія.

Рознае

правіць

Сутра Сустрэчы Бацькі з Сынам

правіць
  •  

5. Піццё вады ў сне
Не згасіць тваёй прагі.
Падобна ёсць з усімі аб'ектамі пажадання:
Не прынясуць табе задавальнення,
Нават калі імі цешышся.

Сутра Паказу Добрых Уласьцівасцей

правіць
  •  

7. Розум істот, якія маюць целы, гэта розум памылковае канцэпцыі.
А вялікая мудрасць гэта розум стану буды.
Так як золата ўнутры гор і на берагах рэк
Можа ён быць чысты альбо не.

Сутра Скарбу Стану Буды

правіць
  •  

9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыццё. Страчваем толькі сваё цела, але не падаем у ніжэйшыя светы. (…)

Сутра Развіцця Уважлівасці Дхармы

правіць
  •  

11. Калі мы давяраем духоўным настаўнікам,
уважлівасць і прытомнасць будуць цалкам чыстыя.
Шляхетныя карэнні будуць цалкам дасканалыя.

Сутры Аздобы Махаяны

правіць
  •  

12. Служэнне духоўнаму настаўніку
значыць практыкаванне таго, чаму вучыць.
У гэтым выпадку ён будзе цалкам задаволены.

  •  

159. Ёсць такія, каторыя ўвязваюцца адно толькі ў негатыўныя дзеянні;
Ёсць такія, якія бесперапынна нішчаць тое, што добра;
Ёсць таксама такія, якім бракуе правільнасці, якая праводзіць да вызвалення -
А таму тыя, якім бракуе станоўчых рыс, адрэзаныя ад прычыны абуджэння.

Сутра Вырабляючая Мноства Будаў

правіць
  •  

13. Той, хто для Пераможцы,
правадніка істот,
Учыніць хаця б дробную рэч,
Па смерці будзе адраджацца ў розных небах,
Каб урэшце дасягнуць стану буды.

Каляма Сута

правіць
  •  

73. Не верце ў якія-кольвек пасланні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Не верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім святым пісанні. Не верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Не верце ў бачанні альбо ўяўленні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяранні, да таго што прыносіць поспех вам і іншым.

Сутра Дасканаласці Мудрасці

правіць
  •  

77. Розум пазбаўлены розуму, бо мае прыроду празрыстага святла.

  •  

19. Дзякуючы маральнай дысцыпліне не адродзімся ў ніжэйшых светах,
Не дасведчым васьмі неспрыяльных умоў
І заўсёды будзем вольныя.

Сутра Указання Таямніц Татхагаты

правіць
  •  

92. Спадару Таямніц!
Першасная мудрасць усёведаючага зацвітае з кораня спачування.

Сутра Вялікага Бубна

правіць
  •  

129. Не плач, Ананда!
У будучыні прыму форму духоўных настаўнікаў,
Каб дапамагаць табе ды іншым.

Сутра Вялікай Забавы

правіць
  •  

130. Глыбокую і спакойную, вольную ад усялякіх ускладненняў, простую святлістасць:
Знайшоў прыпамінаючую нектар Дхарму.
Калі б аднак меў бы ёй навучаць, ніхто б яе не зразумеў.
Застануся таму ў лясной цішыні.

Сутра Падстаў Дысцыпліны

правіць
  •  

132. У медытацыі, о мніхі,
Хаця спыніўся рух розуму,
То аднак прадметы ўсё яшчэ з'яўляюцца свядомасцям глуздаў.
Прадметы віруюць рухамі самсары.

Сутра Добрых Знакаў

правіць
  •  

139. Ці йснуе хто-небудзь, хто мог бы заўтра не памерці?
Таму ўласна сёння мы павінны прыкладаць намаганні.
Уладар смерці і ягоная зграя -
Ніводны з іх не з'яўляецца нашым прыяцелем.

Сутры Навук аб Дзесяці Чысцінях

правіць
  •  

152. З прычыны кармы дзесяці шляхетных чынаў,
нашы намаганні ўшляхетніваюць поле.
Наша жыццё становіцца даўжэйшым.
Нашы радасці становяцца большыя.
Маем згодных партнёраў і ніводных ворагаў.
Ніхто нас не абмаўляе.
Усе для нас ветлівыя.
Людзі лічаць, што нашыя словы заслугоўваюць увагі;
Усе цешацца, што могуць іх чуць.
Мы задаволеныя.
Існуе ўзаемная дабрыня.
Пануюць ўласцівыя погляды.

Сутра ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня

правіць
  •  

153. Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэнняў
Заіснуе падобнае да ілюзіі прасвятленне.
Наступіць падобны да ілюзіі паказ
Ілюзарычнай дапамогі нясучай адчувальным істотам.

Сутра Дзесяці Дхарм

правіць
  •  

154. Так як са спаленага зерня не вырастуць зялёныя сцёблы,
Так у чалавеку пазбаўленым веры не разаўюцца добрыя ўласцівасці.

Сутра Дзесяці Шляхетных Бхумі

правіць
  •  

156. Лагодны й пазбаўлены пагарды, вольны ад фальшу і аблуды
А таксама поўны любові для ўсіх адчувальных істот -
Такім ёсць бодхісатва.

Праджняпараміта

правіць
  •  

160. Субхуці! Хто не мае канцэпцыі на тэму Буды,
Той не думае таксама аб Дхарме і Саньзе.
У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасць.

Сутра Блізкай Уважнасці

правіць
  •  

186. З'яўленне цела,
Маёмасці, радасці і смуткаў
Ёсць нічым іншым як выабражэннем розуму:
Гэта сны створаныя розумам.

Сутра Навук Складаючых Падставу Дысцыпліны

правіць
  •  

8. Калі бачым прыязных людзей, адчуваем прыцягненне.
Калі прысутнічаюць істоты, якія крыўдзяць іншых, нашыя розумы становяцца агрэсіўныя.
Іншыя выклікаюць узрост нашага няведання.
У кожным выпадку брамы нашых здольнасцей зняволеныя.

Сутра Тлумачэнняў для Караля

правіць
  •  

10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Уладара Смерці, лопне цэлая твая пыха. Не будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Не будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сліне, мачы і ванітах. Тваё дыханне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазбягаць. Скончыцца тваё самсарычнае жыццё. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Уладара Смерці. Тваё дыханне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты свет і адродзішся ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздонне і будзеш цягнуты водамі акіяна і кармічным ветрам. Не будзеш ведаць, дзе знаходзішся. Не будзе нікога, каму будзеш магчы раздаць сваю маёмасць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе — не будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто не прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсць магутны кароль, альбо Дхарма.

*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі «Выбраныя Словы Буды з Сутраў».