Адкрыць галоўнае меню

Wikiquote β

Змітрок Бядуля

Змітрок Бядуля (каля 1910)

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (1886 — 1941), беларускі паэт і празаік.

Выказванні Змітрака БядуліПравіць

  • ...Ці-ткі беларусы напраўда забыліся аб сваёй старой багатай культуры ды сталіся нейкім страхоццем, якое рыззём сваім разганяе гусей з чужога аўса.

— Не! — усхапіўся я.

Жывуць у сэрцах пад старым попелам гарачыя іскры. Задзьме вецер і згоніць стары налёт, і полымя разгарыцца аж да неба...

...Шчыры справядлівы голас пачуецца з аднаго канца свету ў другі канец:

— Аддайце наша нам!

— Аддайце нам нашае, і тады мы ўсім людзям агульна дамо больш карысці.

Памяці Івана Луцкевіча. С.54,55. Цыт. паводле: Каўка А. Тут мой народ. Мн., 1989. С.212,213.