На чорных лядах (фільм)
«На чорных лядах» ― беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Цытаты
правіцьЛітаральна праз некалькі дзён пасля сарванай прэм’еры раніцай мне патэлефанавалі са студыі і папрасілі тэрмінова прыехаць, сказаўшы, што гэта звязана з маім фільмам „На Чорных лядах“. У кабінеце дырэктара кінастудыі адкрылі адзежную шафу і паказалі мне тую самую копію майго фільма, якую нібыта скралі напярэдадні прэм’еры. — Раніцай у дзень прэм’еры рэжысёру-пастаноўшчыку Валерыю Панамараву патэлефанаваў былы ў той час генеральным дырэктарам кінастудыі Іван Калінка і паведаміў, што ноччу з ахоўнай фільматэкі кінастудыі нехта выкраў адзіную копію фільма „На Чорных лядах“ і ў сувязі з гэтым прэм’ера адмяняецца. | |
— Валерый Дзмітрыевіч Панамароў |
- — З успамінаў
Мала таго, што прэм’ера фільма не адбылася, дык да таго ж нам не далі магчымасці агучыць яго на рускую мову, запісаць і ўставіць у фінал песню „Знак Крыжа“, якая нясе вялізную сэнсавую нагрузку для ўсяго фільма ў цэлым. Гэтая песня зараз занесеная ў фінал карціны саматужным аматарскім спосабам і толькі на DVD-дысках. На адзінай кінакопіі гэтай песні няма. — Трынаццаць гадоў Валерый Панамароў не можа дабіцца адказу на пытанне, чаму яго фільм не атрымлівае пуцёўку на экраны кінатэатраў краіны. | |
— Валерый Дзмітрыевіч Панамароў |
- —
І вось зараз ляжыць на паліцы кінадрама „На Чорных лядах“. Спрэчная па канцэпцыі, але адна з наймацнейшых створаных за апошні час на кінастудыі і ў творчасці В. Панамарова карцін. Няўжо яе лёс не экранны? Ці не разумней казаць пра драматычныя старонкі гісторыі не толькі на ўзроўні ідэйна-палітычным, але і эстэтычным?. | |
— Еўфрасіння Бондарава, доктар філалагічных навук |
- — навукова-практычная канферэнцыя «Беларускае ігравое кіно на парозе XXI стагоддзя: рэальнасць і перспектыва»
Фільм, у якім у чыстым выглядзе ставіцца нацыянальнае пытанне ― „На Чорных лядах“ рэжысёра В. Панамарова. Нацыянальнае пытанне гучыць так: „За што нам доля такая?“ У беларусаў няма пытання „Што рабіць?“, „Хто вінаваты?“. Пытанне гучыць у больш пасіўнай форме. Доля ― ключавое паняцце ў нацыянальным светапоглядзе. „На Чорных лядах“ ― дакладная, лаканічная, аскетычная карціна, у якой раскрываецца адзін з драматычных бакоў нашай гісторыі, мала каму вядомы. Доля ― паняцце ў аснове сваёй сумнае. У беларускай нацыянальнай гісторыі пошук „долі“ заўсёды быў драматычны. Безвыходнай трагедыяй заканчваецца гісторыя „На Чорных лядах“. | |
— Людміла Саенкова, кандыдат філалагічных навук |
- — навукова-практычная канферэнцыя «Беларускае ігравое кіно на парозе XXI стагоддзя: рэальнасць і перспектыва»
Фільм Валерыя Панамарова „На Чорных лядах“ нават на ўзроўні чарнавога матэрыялу становіцца з’явай кінакультуры як досвед гістарычнай трагедыі, рэдкага жанру для нас. Але няма прарока ў нашай кінаайчыне! | |
— Вячаслаў Нікіфараў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР |
- — навукова-практычная канферэнцыя «Беларускае ігравое кіно на парозе XXI стагоддзя: рэальнасць і перспектыва»