Паўстанне 1863—1864 гадоў

паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863—1864 гадоў — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Гісторыяграфічная навука дае спрэчныя ацэнкі паўстанню, асабліва ў плане нацыянальнай матывацыі кіраўнікоў і сацыяльнай базы ўдзельнікаў: ад «польскай шляхецка-клерыкальнай смуты» да «беларускага нацыянальна-вызваленчага» або «сялянска-рэвалюцыйнага руху».

Выказванні пра паўстанне

правіць
  •  

Мы жадалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у яе даўніх межах, але таксама забяспечыць правы ўсіх нацыянальнасцей, што ўваходзілі ў яе склад, і падтрымаць абуджанае пачуццё самабытнасці сярод літоўска-рускага [беларускага] народа.[1]

  Баляслаў Ліманоўскі

Пераследванне паўстанцаў

правіць
  •  

Не хочучы ідэалізаваць факты, я мушу тут дадаць, што колькасць асоб, выдаваных у рукі ўлад, проста зменшылася, калі паменшала за гэта ўзнагарода. Урад, а дакладней самаўладны Мураўёў-вешальнік назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку пяць рублёў, а затым тры рублі і ўрэшце знізіў аплату да сумы ў два польскія злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў. Здарылася нават такое, што, не ведаючы, з кім маюць справу, мужыкі ў Магілёўскай губерні злавілі на дарозе князя Крапоткіна, які вяртаўся дамоў, і даставілі яго губернатару.[2]

  Янка Лучына

Зноскі

Спасылкі

правіць