Русіфікацыя Беларусі
Русіфікацыя Беларусі — сукупнасць захадаў уладаў Расейскай імперыі, а пазней СССР і Рэспублікі Беларусь, скіраваных на насаджэнне расейскай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх асіміляцыі і дасягнення перавагі расейскай мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.
Цытаты
правіцьЯ магу гаварыць па-беларуску, хоць мой мозг працуе па-расейску ў сілу абставінаў. Практыкі няма, таму што нашую мову мэтанакіравана зьнішчалі з сярэдзіны 1990-х.[1] | |
— Надзея Астапчук, 2020 год |
Гэтая мова толькі нашая. Ні ў якой іншай краіне гэтай мовы няма. І вось так, як зь ёй учыніла ўлада нашая, гэта злачынства. Я лічу, гэтае злачынства трэба будзе яшчэ расьледаваць.[2] | |
— Сяргей Ціханоўскі, 2020 год |
У адукацыі
правіць(…) ліквідуюць беларускамоўныя школы i класы на вёсцы. Вёска вымірае, таму i закрываюцца школы. Трэба адзначыць, што раней беларуская мова асацыявалася пераважна з вёскай. У апошні час наша мова стала больш элітнай, гарадской. Але менавіта горад вырашае лёс краіны, тое, у якім накірунку рухацца ўсёй дзяржаве. Таму я з аптымізмам гляджу на далейшае развіццё беларускай мовы[3]. | |
— Алег Анатолевіч Трусаў |
У Беларусі дзесяць прыватных універсітэтаў, але ніводны не мае беларускай мовы ў навучанні. Не апраўдаў спадзяванні і ЕГУ — „русский мир“ пачуваецца там вельмі добра.[4] | |
— Алег Анатолевіч Трусаў |
Зноскі
- ↑ Чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы: «Нашае палітычнае балота нарэшце пачало прачынацца» // TUT.BY
- ↑ Гомель. Пікет па зборы подпісаў кандыдата ў прэзыдэнты Ціханоўскай. Ч. 1. 29:26 // Жывы этэр на YouTube
- ↑ tut.by, 19 лістапада 2007
- ↑ «Нацыянальны ўнівэрсітэт у XXI стагодзьдзі»: навуковая грамадзкасьць абмяркоўвае стварэньне беларускамоўнай ВНУ. Радыё Свабода. 25 лістапада 2017
Спасылкі
правіцьРусіфікацыя Беларусі у Вікіпедыі? |