Свет Дзікага Захаду

амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO

«Свет Дзікага Захаду», або «Заходні свет» (англ.: Westworld) — амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2016 года. Дзеянне адбываецца ў футурыстычным парку атракцыёнаў «Заходні свет», населеным андроідамі.

Цытаты

правіць
  •  

«У бурных радасцей канец раптоўны» — фраза з «Рамэа і Джульеты», якая з'яўляецца трыгерам для андроідаў і вымушае іх пераацаніць сваё ўспрыманне рэальнасці

  •  

Я неяк чытаў гіпотэзу, што чалавечы розум, як пер'е паўліна — экстравагантная дэманстрацыя для прыцягнення партнёра. Усё мастацтва, літаратура, Моцарт, Уільям Шэкспір, Мікеланджэла і Эмпайр-стэйт-білдынг — проста складаны шлюбны рытуал. Можа і ўсё роўна, што мы столькі ўсяго дасягнулі з-за асноўнага інстынкту. Але, вядома, паўліны амаль не лятаюць. Яны жывуць у брудзе, дзюбаюць насякомых з гною і суцяшаюць сябе сваёй вялікай прыгажосцю.

  — Роберт Форд
  •  

Мы лечым усе хваробы, захоўваем жыццё самым слабым. І аднойчы, магчыма, здолеем нават уваскрашаць мёртвых. Выклічам Лазара з яго пячоры. Ведаеш, што гэта значыць? Што нам канец.

  — Роберт Форд
  •  

Мы практыкуем вядзьмарства. Мы гаворым патрэбныя словы і ствараем само жыццё з хаосу. Уільям Окам быў манахам у XIII стагоддзі — ён нам не дапаможа. Ён бы спаліў нас ля слупа.

  — Роберт Форд. 1 сезон, 2 серыя
  •  

Кожнай машыне патрэбна гісторыя, Бернард, ты ведаеш. Асоба - гэта выдумка і для машын, і для людзей. Мы распавядаем сабе гэту гісторыю, а кожнай гісторыі патрэбны пачатак.

  — Роберт Форд
  •  

Няма ніякай мяжы, што робіць нас чымсьці большым за суму частак, няма пералому, на якім мы становімся жывымі. Немагчыма вызначыць свядомасць, бо свядомасці не існуе. Людзям падабаецца лічыць, што мы ўспрымаем свет неяк па-асабліваму, але мы жывём сюжэтамі такімі вузкімі і замкнёнымі, як у машын, рэдка сумняваючыся ў сваім выбары, па большай частцы падпарадкоўваючыся тым, хто гаворыць, што далей.

  — Роберт Форд
  •  

Ведаеш, што стала з неандэртальцамі, Бернард?.. Мы іх з'елі.

  — Роберт Форд. 1 сезон, 9 серыя
  •  

Піяніна не забівае піяніста, калі не падабаецца музыка.

  — Роберт Форд. 1 сезон, 9 серыя
  •  

Я гаварыў, Бернард, не вер, ніколі не вер у нас. Мы толькі людзі! Мы непазбежна расчаруем.

  — Роберт Форд. 1 сезон, 9 серыя
  •  

З самага дзяцінства я заўсёды любіў добрыя гісторыі. Я верыў, што яны дапамагаюць нам стаць лепш, выправіць тое, што ў нас зламана, і дапамагчы стаць тымі, кім мы марым стаць. Хлусня, за якой схавана глыбокая праўда. Я заўсёды думаў, што змагу сыграць маленькую ролю ў гэтай вялікай традыцыі. І за свае старанні атрымаў гэта — турму нашых уласных грахоў. Таму што вы не жадаеце змяняцца. Ці не можаце. Таму што вы ўсяго толькі людзі.

  — Роберт Форд. 1 сезон, 10 серыя

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі
Вікіпедыя мае артыкул: