Тадэвуш Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка (4 лютага 1746, Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая — 15 кастрычніка 1817, Залатурн, Швейцарыя) — ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.
Тадэвуш Касцюшка | |
Тадэвуш Касцюшка.
| |
Нараджэнне | |
4 лютага 1746 Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая | |
Смерць | |
15 кастрычніка 1817 Залатурн, Швейцарыя | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
вайсковец |
Выказванні Тадэвуша Касцюшкі
правіцьНарадзіўся я ліцьвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі... — У эміграцыі. |
- — ліст да Аляксандра І
Глыбока ўсьведамляючы, што прыгоньніцтва знаходзіцца ў супярэчнасьці з законам прыроды і дабрабытам народаў, сім зацьвярджаю, што зьнішчаю яго зусім і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновіцы, разьмешчаным у Брэст-Літоўскім ваяводзтве, як ад імя свайго, так і будучых уладальнікаў. Прызнаю, такім чынам, усіх жыхароў вёскі, прыналежнай маёнтку, свабоднымі грамадзянамі і неабмежаванымі гаспадарамі ўгодзьдзяў. — Стаўленне да такіх з’яваў яго часу, як прыгонніцтва і рабства. |
- — тастамент
Сваю амэрыканскую маёмасьць перадаю майму сябру Томасу Джэфэрсану, каб ён поўнасьцю выкарыстаў яе на выкуп нэграў…, і на дараваньне ім свабоды ад майго імя. — Стаўленне да такіх з’яваў яго часу, як прыгонніцтва і рабства. |
- — тастамент
Выказванні пра Тадэвуша Касцюшку
правіцьНаш Касьцюшка слаўны быў, | |
— беларуская народная песня |
- — фальклор
Вазьмі, маці, пяску жменю, |
- — народная песня
Касьцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і аб каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды.[1] | |
— Кастусь Каліноўскі |
Зноскі
- ↑ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ // БДМУ