Кастусь Каліноўскі
Касту́сь Каліно́ўскі (Вінцэ́нт Канстанці́н Каліно́ўскі; 2 лютага (21 студзеня) 1838 — 22 (10) сакавіка 1864) — нацыянальны герой Беларусі[1][2][3], Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў; рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт.
Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі | |
Кастусь Каліноўскі.
| |
Нараджэнне | |
2 лютага (21 студзеня) 1838 вёска Мастаўляны, Гродзенскі павет, Расійская імперыя | |
Смерць | |
22 сакавіка (10 сакавіка) 1864 Вільня, Расійская імперыя | |
Выказванні
У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, для таго, каб цябе зусім перарабіці на маскаля. |
Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця,— яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг. |
Чы ў нас е справядлівая наука ў школах, што учыць жыці без крыўды другога? Чы е праўда і справядлівасць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасліве? Самі скажэце. |
Шэсць лет ужэ мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. |
Двесці лет таму назад, а бацькі нашы ляпей ужэ казалі: “Калі маеш Бога ў сэрцу і прыказ Яго, памагай бліжнему” і ішлі бараніць хрысціянства ад татарскай дзічы. |
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. |
Трымайцеся разам, не завадзіце адзін з другім сварак, выкіньце са свайго сэрца тую нянавісць адзін да другога, каторую вашы ворагі ў вас засяваюць, каб вы ў гэтай братазабойственнай вайне патрацілі свае сілы і не маглі ваяваць з праўдзівымі вашымі ворагамі і гныбіцелямі. |
Ведайце добра, пакуль вы ўсе разам - вы сіла, а як разлучыцеся ды пойдзеце кожны па сабе, дык тады вас перадушаць, як мух. Вазьміце куль саломы і паспрабуйце яго зламаць. Які бы чалавек ні быў, а цэлага куля не зломіць, а як развязаць куль ды па горстачцы — дык і малы дзяцюк не толькі куль, але і цэлы воз саломы пераламае. Таксама гэта і з вамі |
Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмася разам! |
Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць? |
Калі хочаце бараніць сваю зямлю, то не служэце паншчыны і не плаціце падаткі ў казну — от і будзе справядлівасць. |
Но ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы — каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай бацькаўшчыны. |
3 дзядоў і прадзедаў была ў нас уніяцкая вера, гэта значыць, што мы, будучы грэцкай веры, прызнавалі за намеснікаў Боскіх святых айцоў, што ў Рыме. Царом маскоўскім і гэта стала завідна, для таго, скасаваўшы ў Маскве грэцкую веру, а зрабіўшы царскую, што то называецца праваслаўе, і нас адарвалі ад праўдзівага Бога і ўпісалі ў сыэму пагану. |
Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. |
Но не надоўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжэ пазналі, што нам не маніхвэстаў, а вольнасці патрэба – і то вольнасьці не такой, якую нам цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо. |
Доўга палякі ждалі памоцы з заграніцы, народы чужаземныя крычалі многа і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваей у польскім дзеле, каб на маскаля ісці за нас ваяваці. |
Чытаў я ў ксёнжках, што ёсць на свеце якась саранча, катора як гдзе пакажацца, усю худобу гаспадарску зглуміць. Маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія з сваёю “праўдаю” і “справядлівасцею". |
Дзяры з нас, цар, дзярэце з нас, чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры, но памятайце, што і на нас прыйдзе пара, памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!! |
Не народ для ўрада, а ўрад для народа. |
Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю свайго бліжняга. |
Маскаль то хітры, ён-то, дзецюкі, хоча, каб не даці нічога, а народ думаў, што ўжэ мае ўсё як належыць. |
Жыццё пад маскалём — горкая доля. |
Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказываюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. |
Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. |
Касцюшка, што то, кажуць, каля Слоніма радзіўся і а каторым народ наш спявае, што ён вельмі быў добрым і маскаля крэпка біў, высказаўся ён за вольнасць нашу, но маскаль то перашкодзіў і завёў свае ронды. |
Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл. |
Калі грамадская шчырасць ёсць дабрачыннасцю, то шпіёнства апаганьвае чалавека. Усведамленне гонару, уласнае годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху. |
- — З паказанняў на судзе
І да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць. Слова наша простае, но зато шчырае; калі яно дойдзе да ронду польскага, адкрые яму нашу грудзь да і пакажа, што па-нашаму рабіці трэба, каб панаванню маскоўскаму не цяпер, то пазней канец ужэ палажыці.[4] |
За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. Праўдзіва дзівота, жывучы пад рондам маскоўскім гэтулькі часу, цяпер ледзь мы аб гэтым пачулі, для таго не без карысці будзе паглянуць, як гэта маскоўскія браты самі ў сябе гаспадарылі да і з намі рабілі, каб пазнаць іх шчырасць і права на брацтва нашае. Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых.[4] |
Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу. Дзікі маскаль думае, што калі можа народ абдзіраці за ўсякага дабытку, то і патрапіць кажнаму ўбіць у галаву свой дурны розум, дурны для таго, што розум маскоўскі калі не раз харашо кажа, то ніколі па-людску нічога не робіць, адно людзей абманывае, а перад кнутом царскім гнецца, як астатні валацуга. Трудна ўсё гэта расказаці, што мы ўжэ кроўю запісалі, так што слёзы льюцца, чытаючы бяспраўе, якое маскалі рабілі дай да гэтай пары яшчэ робяць.[4] |
Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе. |
Выказванні пра Кастуся Каліноўскага
Гарачы, нястрыманы і прасякнуты крайнімі прынцыпамі, ён не любіў пярэчанняў (…) не любіў апазіцыі, а таму акружаў сябе людзьмі, якія слепа з ім згаджаліся.[5] | |
— Якуб Гейштар |
…ён быў адным з галоўных прыхільнікаў і папулярызатараў сепаратысцкіх літоўскіх памкненняў і не адзін раз выказваўся на сваёй сакавітай народнай мове, што «дурным варшаўскім мазгаўням нельга давяраць лёсы Літвы.[6] | |
— Валеры Пшыбароўскі |
Канстанцін Каліноўскі (…) настойліва праводзіў ідэю аб самастойнасці Літвы. | |
— Валеры Пшыбароўскі |
Канстанцін Каліноўскі, выхаваны ва ўмовах польскай культуры і панавання польскай мовы, здолеў усвядоміць сваю прыналежнасць да “мужыцкага народа”. Яго погляды ў пытанні сацыяльнай справядлівасці перапляліся з нацыянальным пытаннем, у вырашэнні якога ён з паплечнікамі ўзняў пытанне ідэнтычнасці дадзенага этнасу, першапачаткова акрэсліўшы яго як “літоўцы”, пазней замененага на “беларусы”.[8] | |
— Васіль Герасімчык |
Кастусь Каліноўскі – адзін з тых людзей, якія запачаткавалі сучасную, мадэрную беларускую нацыю. Ягоны чын быў тым мастком, які злучыў імкненьне адрадзіць колішнюю Рэч Паспалітую двух, дакладней кажучы, трох народаў, калі людзі яшчэ не надта ўсьведамлялі да якой канкрэтна будучай нацыі яны належаць. І з другога боку, новы нацыянальны беларускі рух другой паловы 19 стагодзьдзя. Тое, што ён выбраў беларускую мову для сваіх зваротаў, тое, што ён ужываў слова „Беларусь” у якасьці таемнага паролю, адназначна сьведчыць, што ён ужо прыйшоў да беларускай ідэнтычнасьці. І таму сьмехатворна й дакладна ў рэчышчы колішняй чарнасоценнай царскай і цяперашняй новаімпэрскай расейскай прапагандысцкай стратэгіі выглядаюць намаганьні некаторых тутэйшых прынізіць Каліноўскага, выпхнуць яго зь беларускага культурнага поля. Натуральна, што ён – беларус. | |
— Вінцук Вячорка |
Кастусь Каліноўскі – вялікі беларус, які аддаў сваё жыцьцё за Беларусь, за беларускі народ, за свае перакананьні. У сёньняшніх умовах, калі ідзе гібрыдная вайна Расейскай Федэрацыі супраць Беларусі, Кастусь Каліноўскі – зброя беларускай нацыі супраць акупантаў. | |
— Вячаслаў Сіўчык |
Псеўданімы
- Яська-гаспадар з-пад Вільні
Зноскі
- ↑ Хто такі Кастусь Каліноўскі? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі.
- ↑ Сяргей Харэўскі. Магіла Каліноўскага знайшлася на гары Гедыміна ў Вільні // «Наша Ніва» № 44, 29 кастрычніка 2001.
- ↑ Анатолий Грицкевич: «Белорусский шляхтич — значит благородный, свободный, вольный!» // «Туризм и отдых» №21, 24 мая 2001.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Кастусь Каліноўскі. Пісьмы з-пад шыбеніцы. Ліст першы.
- ↑ 20 незвычайных фактаў пра Кастуся Каліноўскага
- ↑ 20 незвычайных фактаў пра Кастуся Каліноўскага
- ↑ 20 незвычайных фактаў пра Кастуся Каліноўскага
- ↑ Герасімчык, В.У. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда / В. У. Герасімчык. – Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2018. – 229 с.
Некаторыя крыніцы
- Мужыцкая праўда // Публікацыя паводле: К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. – Минск, 1988.
- Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы.
- Паказанні К. Каліноўскага ў следчай камісіі 26.2.1864 / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС // К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. — Мн: Беларусь, 1988. — С. 77—85. — ISBN 5-338-00024-5