Якуб Лапатка

беларускі перакладчык

Якуб Лапатка (нар. 16 верасня 1944, в. Аўсюкова, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі перакладчык.

Якуб Лапатка
Нараджэнне
16 верасня 1944
в. Аўсюкова, Расонскі раён, Віцебская вобласць

Выказванні Якуба Лапаткі

правіць
  •  

Беларусы, як і фіны, — нацыя вясковая. Вялікае перасяленьне ў гарады пачалося, як і ў нас, — на пачатку 1960-х. Беларусы, як і фіны, на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся на стратэгічным скрыжаваньні інтарэсаў вялікіх дзяржаваў, ад чаго нацярпеліся напоўніцу. Беларусы, як і фіны, атрымалі бедную на прыродныя багацьці зямлю.[1]

  •  

Адны чытаюць толькі мардабойныя баявікі, а другія — што-небудзь болей сур’ёзнае. «Калевала» ўдала спалучае ўсё. Гэта і бытапісаньне, і баявік, і фэнтэзі з магіяй, а галоўнае — зь людзьмі. Людзьмі блізкімі нам і зразумелымі, бо іх адольваюць тыя самыя жарсьці, што і нас, яны зайздросьцяць, кахаюць, бядуюць не тэатральна ўзвышана, а проста, па-чалавечы.[1]

  •  

Я лічу, што «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Караткевіча ня горш, чым шматлікія раманы пра Сьценьку Разіна. Ваенныя творы Быкава ні ў чым не саступаюць Хэмінгуэю, Бондараву, Астаф’еву. А «Новая зямля» Якуба Коласа — унікальны твор мэмуарнай літаратуры. Такой паэмы няма нідзе на сьвеце.[1]

Зноскі

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі