Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў

беларускі спявак

Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў (нар. 22 лістапада 1946, Роўна, УССР, СССР) — беларускі спявак, Народны артыст Беларусі, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.

Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў
Яраслаў Еўдакімаў
Яраслаў Еўдакімаў
Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў.
Нараджэнне
22 лістапада 1946
Роўна, УССР, СССР

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
спявак

Цытаты

правіць
  •  

Песня павінна быць глыбокая па зместу, адкрыццём для мене самога, спевака, інакш я проста адмоўлюся ад яе. Я супраць «песень-аднадзёнак», якія ў часткі нашай моладзі, не падрыхтаванай для ўспрымання сапраўднай музыкі і песні, псуюць густ. Упэўнены: пройдзе час, і такі чалавек, стаўшы больш дарослым, зразумее, што нешта абышло яго, збядніла ягонае жыццё.[1]

  •  

Для душы я спяваю многа народных песень – украінскіх, рускіх. На народных песнях – распяваюся, разаграваю галасавыя звязкі, але ў канцэрты іх уключаю мала. Ды ўсё ж народныя песні трэба спяваць абавязкова, яны – культура нацыі.[2]

  •  

— Вы патрабавальны да песень, якія збіраецеся выконваць?
— Вельмі. Лічу, што людзі прыходзяць да мяне на канцэрт, плацяць за гэта грошы, і я проста не маю права іх расчароўваць. Яны помняць мяне маладым яшчэ, прыгожым, высокім і стройным (дарэчы, Яраслаў Аляксандравіч і цяпер выглядае цудоўна). Як я магу падмануць іх спадзяванні: выйсці на сцэну ўжо распаўнелым, з дрэнным рэпертуарам? Таму цяпер перад канцэртамі хвалююся яшчэ больш, чым у маладосці.[3]

Аб сваёй творчасці

правіць
  •  

Заўсёды ёсць нейкае незадавальненне дасягнутым, самім сабою. І калі яно дасягае, як кажуть, крытычнага эпагея, а потым, признаюся, — адзіноцтва, імкнуся разабрацца… Чытаю Чэхава, Тургенева, Ясеніна. Па некалькі разоў перачытваю чэхаўскія пісьмы, адкрываю для сябе шчымлівую, хвалюючую, трапяткую аголенасць, безабароннасць чалавечай душы. А колькі выпакутаванага болю ў ясенінскіх пяшчотных, ніби дзявочая сарамлівая ўсмешка, вершах! Чытаю іх — хочацца слухань запісы лепшых італьянскіх спевакоў. Вучуся, бо без удасканальвання свах прафесійных навыкаў не заўважыш, як спынішся на палове дарогі, паверыўшы сваім «поспехам».[4]

  •  

Канешне, людзі ідуць на імя, але імя трэба падтрымліваць. Можна мець усялякія званні, тытулы, узнагароды, выйсці на сцэну і… расчараваць публіку. Таму расслабляцца і супакойвацца нельга. Я, напрыклад, кожны раз выходжу на сцэну як упершыню. Заўсёды хвалююся і адчуваю патрэбу даказваць права на высокае званне артыста. Я лічу, што кожны нармальны творчы чалавек павінен сумнявацца ў сабе.[5]

  •  

Артыст павінен імкнуцца быць уладаром на сцэне, адчуваць сябе пераможцам. На канцэрт прыходзяць розныя людзі, і я павінен переканаць усіх, што яны не дарэмна правялі час. І так на працягу многіх гадоў, а гэта нелёгка.[6]

  •  

Уменне заваяваць публіку — гэта асаблівасці душы. Можна прачытаць многа кніг, быць вельмі эрудзіраваным чалавекам, добрым прафесіяналам і — нецікавым артыстам. Я ведаю спевакоў з выдатнымі «залатымі» галасамі, але іх слухаеш некалькі хвілін — і надакучвае. Ёсць нешта непадуладнае чалавеку, што нельга адпрацаваць, чаго нельга дабіцца гадзінамі заняткаў, купіць, набыць. Гэта — Божы дар, сакрэт якога невядомы нават самому артисту.[7]

  •  

У мінулым годзе памятнымі засталіся гастролі ў Галандыю. Там я спяваў у асноўным народныя песні, сярод якіх назаву беларускую — «Камар», украінскую — «Гандзя», рускую — «Кацюша», з імі мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары ўсіх буйных гарадоў Галандыі. Поспех, скажу шчыра, перавысіў усе чеканні, а імпрэсарыо запрасіў мяне на наступны сезон яче ў дзве краіны: Швейцарыю і Бельгію. Хаця спяваў я на нашай мове, але галандцы, мне здалося, усё зразумелі і крычалі «біс» даволі моцна… І ўсё ж свой, беларускі глядач значна бліжэйшы і больш патрабавальны. Гэта радуе мяне. Таму ўвесь час не пакідае пачуццё вялікай адказнасці перад ім.[8]

  •  

- Ці здолелі вы заняць месца пад сонцам па маскоўскай эстрадзе?
- Я так і не ўпісаўся. Масква не адвергла мяне, але й не дала рэклямнай раскруткі. Там вялікая канкурэнцыя грошай. Я выбраў шлях зносінаў з публікай на канцэртах “у жывую”. Гэта больш захапляе, чым выстаўляць сябе ў выгодным ракурсе на тэлевізіі.[9]

  •  

Цяпер з’явілася шмат маладых і нават, кажуць, таленавітых кампазітараў. Але, на жаль, тых песень, якія б, на мой погляд, падабаліся шырокай публіцы, няшмат. Мне цяжка дасягнуць з імі поўнага ўзаемаразумення ў плане творчасці, і таму мне здаецца, што пакуль новыя песні атрымліваюцца значна горшымі за старыя — тыя, якія гучалі з кожнага радыёпрыёмніка. Але ўсё ж я імкнуся да абнаўлення свайго рэпертуару. Супрацоўнічаю з вядомымі расійскімі кампазітарамі Марозавым, Емяльянавым. Ёсць, як ужо казаў, маладыя і перспектыўныя. Мне ж не абавязкова патрэбны тытулаваныя кампазітары — мне патрэбны таленавітыя. Тытулаваныя, як правіла, ужо не пішуць.[10]

  •  

Не, на жаль, у Беларусі я ўжо не працую і бываю тут рэдка. Ёсць народныя песні на ўкраінскай мове. Дарэчы, у Маскве шматмільённая ўкраінская дыяспара, там, лічы, кожны трэці — хахол. Таму я не адзін, і гэта мне вельмі прыемна.[11]

Біяграфічныя дадзеныя

правіць
  •  

Спявалі ў нас амаль што ўсе, гэта не было асаблівай прывілеяй каго-небудзь выбранага. Праўда, адны спявалі горш, іншыя – лепш, але песні падабаліся ўсім. І ўспомніць цяжка, што я навучыўся ранней рабіць: хадзіць ці спяваць. Мама калісьці казала, што толькі тыя мае песні былі часцей за ўсё бязгучныя, варушыў вуснамі за ей, за дзедам, імкнучыся пераймаць…[12]

  •  

Калі за кампаніятара – кавальскі молат, тады прыходзіцца гарлапаніць з усёй моцы. А калі надходзіў вечар, ішов да ракі, за ваколіцу, і спяваў, спяваў. Народныя песні, лірычныя, ваенныя, вясельныя. У арміі і перад гледачамі давялося выступаць. Хваляваўся так, што і зараз – прыгадваю – той халадок страху перад самым выхадам на сцену адчуваю: а што, калі падвядзе. Захлынецца голас? Тады ўсё. Не да смеху было… Выходзіў і думаў: галоўное пачаць. Пайшоў акомпанемент, вылецелі першыя гукі, першыя словы, узяў вышэй… слухаецца голас, не падвёў. Забыў пра залу, куды падзелася хваляванне. Сядзяць, маўчаць, слухають уважліва. Па тварах адчуў: змог закрануць душу…[13]

Цікавыя факты

правіць
  •  

Званьне “Заслужаны артыст БССР” маладому выканаўцы Еўдакімаву прапанаваў прысвоіць сам Пётар Машэраў, калі пабачыў Вас на сцэне. Гэта быў апошні “дзяржаўны чалавек”, які апекаваўся аб талентах у Беларусі?
- Чаму, а Генадзь Бураўкін? Калі я працаваў на радыё ў савецкія часы, трэба было сьпяваць тое, што давалі. Ён як кіраўнік ніколі мяне не абмяжоўваў. І вельмі прасіў сьпяваць больш песьняў на беларускай мове. Дарэчы, і званьне “Народны артыст БССР” я атрымаў, калі быў салістам Белтэлерадыёкампаніі. Па шматлікіх просьбах працоўных, якія літаральна завалілі лістамі ЦК КПБ і абураліся: “Чаму артыст Еўдакімаў да гэтага часу ня стаў народным?!” Так захацелі “нізы”, а “вярхам” прыйшлося падпарадкавацца.[14]

  •  

Напярэдадні 9 мая Яраслаў Еўдакімаў узяў удзел ва ўрадавым канцэрце, дзе быў Пётр Машэраў. Былога партызана скарыла песня «Полю памяці» Леаніда Захлеўнага і Уладзіміра Някляева, якую пранікнёна праспяваў спявак, і неўзабаве ён распарадзіўся пра прысваенне Еўдакімаву звання заслужанага артыста Беларускай ССР.[15]

  •  

Людзі старэйшага пакаленьня памятаюць, які папулярны быў Яраслаў Еўдакімаў у савецкі час. У канцы 1970-х гадоў ЦК КПСС быў завалены лістамі ад ягоных прыхільнікаў, якія зьдзіўляліся, чаму сьпявак ня мае званьня народнага артыста, і яны настойліва патрабавалі адзначыць яго гэтым званьнем. Тагачасны кіраўнік БССР Пётар Машэраў прыслухаўся да гэтых пажаданьняў.[16]

  •  

Нельга не сказаць пра знаёмства з сям’ёй Камаровых, гаспадар якой – былы лётчык-знішчальнік і самадзейны мастак. Яны папрасілі мяне выслаць фотаздымак, па якому ён хацеў бы намаляваць мой партрэт. А ў пісьме – прыпіска: толькі паспяшайцеся, бо я і жонка – людзі далёка не маладыя і хворыя, і хацелася б паспець намаляваць… Не адгукнуцца на падобную просьбу немагчыма. Праз паўгода Камаровы выслалі гатовы партрэт, які я сёння беражліва захоўваю.[17]

Аб вядомых людзях

правіць
  •  

Я па натуры чалавек недаверлівы, а вось якія б тэмы ні закранаў са мной у размове Васіль Уладзіміравіч Быкаў, я яму веру і ўспрымаю як стопрацэнтную правду. Бо пра што б ён ні гаварыў – перажыта ім самім… Сапраўды мудры чалавек. Такія ж адносіны ў мяне да Рыгора Іванавіча Барадуліна. Зносіны з імі не колькі дають «пажытак» для роздуму, пашыраюць кругогляд, прымушаюць глыбей, больш крытычна глядзець на сябе збоку, але і дають творчую падставу для далейшага росту, для разумення таго, што ты яшчэ мала ведаеш.[18]

  •  

Адмяніў у Маскве некалькі важных мерапрыемстваў і з задавальненнем прыехаў сюды, таму што да Траццякова адношуся з вялікай павагай. Мы нават сябрамі былі. Яго смерць была для мяне настолькі нечаканай, што я да гэтага часу не веру, што Колі ўжо няма з намі. Не прыехаць для мяне было б грахом. У мяне такое ўражанне, што Коля ўсё гэта бачыць.[19]

  •  

Творчасць Марозава мне блізкая па духу. Да таго ж, яго песні доўга жывуць у памяці публікі. Праўда, мы часта разыходзімся з ім па творчых пытаннях. Часам мне здаецца, што яго песні крыху старамодныя, падобныя адна на адну, але ў іх ёсць галоўнае – меладычнасць. Проста трэба апранаць іх у сучаснае адзенне – добрую аранжыроўку. Дарэчы, наконт гэтага ён са мной пагаджаецца, а да таго ж у нас з Марозавым у чымсьці падобныя лёсы. Абодва мы нарадзіліся на Украіне, маючы сходныя характары, добра разумеем адзін аднаго.[20]

Цытаты пра Яраслава Еўдакімава

правіць
((сапраўднае прозвішча — Машэра; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.)
  •  

Вось гэта талент! Я яго забяру ў эстраду. Ваенным такі голас ні да чаго![21]

Ніл Гілевіч

правіць
(30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 29 сакавіка 2016, Мінск) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.)
  •  

Гэта ж трэба ўмець — выгнаць з Беларусі самага выдатнага эстраднага спевака апошняга часу Яраслава Еўдакімава! Выдатнага па прыгажосці голасу, па непаўторнасці тэмбру, па ўзроўні майстэрства… І хто ж гэта зрабіў? Хто пастараўся? Хто быў зацікаўлены, каб пазбавіць Беларусь, беларускіх аматараў песні такога яркага, рэдкай таленавітасці, рэдкай абаяльнасці спевака? Хто? Маўчанне. Поўнае маўчанне. Як бы нічога не здарылася. З чыёй жа «ласкі», з чыёй волі, з чыйго загаду пакідаюць Беларусь лепшыя з лепшых? Каму на карысць-выгаду? Маўчанне. Поўнае маўчанне.[22]

Альгерд Бахарэвіч

правіць
(нар. 31 студзеня 1975 г., Менск) — беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ляўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год
  •  

Увогуле, добра было б ачысьціць памяць ад усялякае непатрэбшчыны і сьмецьця: вось, скажам, я ведаю на памяць такія радкі:
“Фантазёр” — ты меня называла,
“Фантазёр, мы с тобою не пара!”
Ты умна, ты прекрасна, как фея,
Ну а я – я люблю всё сільнее”.
Чаму, навошта я памятаю гэтую невядома калі пачутую па радыё кантату? Дзеля чаго? Мяне ніколі не цікавіла эстрада: ні жывая, ні мёртвая, ні пад фанаграму, ні пад этна-соўсам. Але калі пабудзіць мяне ўначы і прамовіць: “Фантазёр”, мая рэакцыя будзе імгненнай: “Ты меня называла”, — скажу я не задумваючыся. Больш за тое, я памятаю матыў гэтай цудоўнай песьні і нават імя сьпевака магу назваць: Яраслаў фон Еўдакімаў. Дзе ён, што ён, чыіх ён, адкуль ён узяўся ў маім жыцьці? На што намякае памяць, выкідваючы такія штукі?[23]

Алег Астапенка

правіць
карэспандэнт часопіса «Маладосць»
  •  

Спявак лепіць вобраз песні (я, як і Еўдакімаў, не агаварыўся), пражывае таксама, як і артист на сцэне, у тэатры, кіно, новы лёс (трагічны, трагікамічны, камедыйны), раскрывае псіхалагічную будову, ідэю песні. За кароткае імгненне настройвае на яе ўспрыманне слухача і даносіць тое, што ўсхвалявала менавіта яго самога… І толькі з апошнімі музычнымі акордамі, яшчэ перад шквалам апладысментаў, можна сказань, справіўся ён з пастаўленай задачай ці не.[24]

Таццяна Якушава

правіць
карэспандэнт часопіса «Культура»
  •  

Творчасць Яраслава Еўдакімава – адна з лепшых і значных старонак беларускай эстрады. Праўда, сам ён лічыць сябе вольным ад усялякіх афіцыйных статусаў і канкрэтных прыналежнасцей, з аднолькавай адказнасцю ы захапленнем спявае для ўсіх, хто яго слухае: ці то для беларусаў, ці то для расіян, украінцаў... Асабіста я, слухаючы спевы артыста, а таксама назіраючы за публікай, увесь час задаю сябе пытанне: што вось ужо многа гадоў так палоніць людзей? Прыгажосць аксамітнага барытона, прывабная сцэнічная знешнасць альбо вялікая энергетычная сіла, якая ідзе ад яго асобы?[25]

Аляксандр Камароўскі

правіць
франтмен каманды КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры»
  •  

– Ваша візітоўка – фірменны танец пад песню Яраслава Еўдакімава «Фантазёр». Яна будзе праходзіць і праз наступныя гульні?
– Так, але трэба разумець, што гэта толькі адзін невялікі штрышок да партрэта «Лепшых сяброў», з якім павінна асацыявацца наша каманда.[26]

Пра песню «Майскі вальс»

правіць
  •  

Адна з самых адметных кампазыцыяў на ваенную тэму, напісаная народным артыстам на верш паэта-франтавіка зь Менску, упершыню прагучала ў 1985 годзе на «Песьні году» па Цэнтральным тэлебачаньні і займела ашаламляльны посьпех. Менавіта выкананьне Еўдакімава прызнаецца за кананічнае, хоць за яе браліся і іншыя артысты, у тым ліку Кабзон.[27]

Пра песню «Калодзеж»

правіць
  •  

Наўрад ці знойдзецца чалавек, што не ведаў бы знакамітай песні Яраслава Еўдакімава пра калодзеж, у якім “даже днем звезды отражаются”. Яна заслужана стала народнай і гучыць сёння ў выкананні самых розных артыстаў. Некаму ўдаецца наблізіцца да ідэальнага, прачулага ўзору, некаму – не.[28]

Пра песню «Ліст з сорак пятага»

правіць
  •  

Не магу забыць канцэрт для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах. Выйшаў, каб спець «Ліст з сорак пятага», зірнуў на слухачоў – пахаладзела сэрца, па целе забегалі «мураши». Бліжей усіх сядзеў мужчина, зусім без павекаў, з абпаленым тварам, па якім цяклі слёзы. Многія без рук, без ног. Ледзь праспяваў да канца, ком стаяў у горле і, як ні тужыўся, не праходзіў…[29]

Прыхільнікі пра Яраслава Еўдакімава

правіць
  •  

Былі часы, калі людзі сьпявалі без дапамогі кампутараў. Былі часы, калі словы мелі сэнс, калі паэзія была песьняй, а не сама па сабе недзе ў склепе. Былі часы, калі ўменьне сьпяваць нешта значыла. Па мне, беларускі пэрыяд творчасьці Еўдакімава — залаты час і для яго, і для беларускай эстрады. Ён сьпяваў найлепшыя песьні і сьпяваў іх найлепш. Дастаткова параўнаць «Палыновую ростань» у ягоным і не ў ягоным выкананьні. Усе вядомыя мне беларускія песьні Еўдакімава — акурат такія сполахі. На ўкраінскай мове я нічога нават блізка ў яго ня чуў. На расейскай ёсьць «И пока на земле существует любовь». І тут няма чаго казаць, толькі разьвесьці рукі й паставіць помнік, бо ідэал і клясыка. Хаця хто перасьпявае еўдакімаўскую «Зачарованую», дзе знайсьці голас? У адным з сваіх інтэрвію Еўдакімаў сказаў, што Юшчанка запрашаў яго пасяліцца на Крэшчаціку. Ня ведаю, ці прыняў тую прапанову сьпявак. Але спадзяюся прычакаць такой улады, якая б пераманіла Еўдакімава на Скарынаўскі праспэкт. Ну і беларускамоўнага альбому ад сьпевака спадзяюся прычакаць таксама.[30]

Заўвагі

правіць
  1. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  2. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
  3. [1]
  4. [Астапенка А. Песня — гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. — 1987. — № 9. — С. 165—170.]
  5. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
  6. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
  7. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. — 1999. — № 18/19. — С. 16.]
  8. [Астапенка А. Песня — гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. — 1987. — № 9. — С. 165—170.]
  9. [2]
  10. [3]
  11. [4]
  12. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  13. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  14. [5]
  15. [6]
  16. [7]
  17. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  18. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  19. [8]
  20. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
  21. Мать звезды «Голос Украины», газета Верховной Рады Украины, 05.08.2009 г., № 144.,
  22. [9]Гілевіч Н. У віры быцця і дум… Роздумы. Хто зацікаўлены? (10.11.2002) / Ніл Гілевіч // Верасень. — 2014. — № 1. — С. 173—174.
  23. [10]
  24. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  25. [Якушава Т. Не хачу быць рабом свайго голасу! / Таццяна Якушава // Культура. – 1999. – № 18/19. – С. 16.]
  26. Мандзік В. «ФАНТАЗЁРЫ» Ў ДОБРЫМ ГУМОРЫ / Мандзік Вераніка // Газета «НАСТАЎНІК».— 2015. — 27 сакавіка. № 4 (1159)
  27. 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа). Майский вальс (Яраслаў Еўдакімаў), музыка Ігара Лучанка, словы Міхаіла Ясеня
  28. Нарэйка Н. Музыка – яго жыццё / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. — 07.10.2012г.
  29. [Астапенка А. Песня – гэта хваляванне / Алег Астапенка // Маладосць. – 1987. – № 9. – С. 165–170.]
  30. [11]

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. – Мн., 1998.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. – Мн., 1985.
  • Encykłapiedyja biełaruskaj papularnaj muzyki. Mińsk: Zmicier Kołas, 2008, s. 368. ISBN 978-985-6783-42-8. (biał.)

Вонкавыя спасылкі

правіць