Бела-чырвона-белы сцяг
Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.
Цытаты
правіцьПагоні сілы баявыя, | |
— Максім Танк |
Цікава адзначыць, што беларусы ўважалі сваім дзяржаўным сьцягам той, што і летувісы, г. зн. белую Пагоню на чырвоным полі, але нацыянальнага сьцяга не было. Мне давялося зрабіць некалькі праектаў нацыянальнага сьцяга, і адзін зь іх быў прыняты, менавіта: бела-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сьцяг і лічыцца за беларускі нацыянальны сьцяг[2]. | |
— Клаўдзій Дуж-Душэўскі |
Няхай жыве магутны, смелы | |
— Макар Краўцоў, «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (1919) |
Іду па праспекце і, час ад часу, чую блізкі вокліч „Жыве Беларусь!” За каторымсьці разам бачу, што гэта датычыць мяне, бо прышпілены да майго пінжака нацыянальны бела-чырвона-белы значок. Дзякуючы яму, беларус разпазнае беларуса[3]. | |
— Сакрат Яновіч |
Бацькаўшчына гэта... калі глядзіш па тэлебачанні перамогу на міжнародным турніры беларускага спартоўца і ведаеш, што праз хвіліну залунае любы кожнаму беларусу бел-чырвона-белы сцяг, а словы і музыка гімна парадуюць веліччу і гістарычнай годнасцю[4]. | |
— Яўген Вапа |
Калі ў паваенны час нас было вельмі мала, то цяпер тысячы юнакоў і дзяўчат сьмела ідуць пад бел-чырвона-белым сьцягам, баронячы волю і незалежнасьць нашай краіны. Я веру, перамога будзе на іх баку. | |
— Леў Бялевіч |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць«Бела-чырвона-белы сцяг» у Вікіпедыі? |