Валерый Варанецкі

беларускі дыпламат і палітык

Валерый Іосіфавіч Варанецкі (14 кастрычніка 1963, г. Мінск) — беларускі дыпламат і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Валерый Варанецкі
[[Файл:]]
Валерый Іосіфавіч Варанецкі.
Нараджэнне
14 кастрычніка 1963
г. Мінск

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
дыпламат

Цытаты

правіць
  •  

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — значная падзея ў гісторыі нашага народу. [...] гэта цалкам натуральна і заканамерна, што беларусы, маючы такую багатую гісторыю сваёй дзяржаўнасці, захацелі адбудаваць сваю краіну і абвесцілі пра гэта ўсяму свету.[1]9 лютага 2018

  •  

БНР — гэта быў беларускі праект — не нямецкі і не савецкі. І калі правесці паралелі, а яны напрошваюцца самі сабой, сённяшняя незалежная і суверэнная Беларусь — гэта таксама беларускі праект, наш, агульнанародны.[1]9 лютага 2018

  •  

Яшчэ сто гадоў таму гэтая тэрыторыя называлася проста Паўночна-Заходнім краем Расійскай імперыі, за параўнальна кароткі час мы адбудавалі сваю нацыянальную дзяржаву — суверэнную і незалежную. А колькі ў свеце яшчэ народаў, якія вельмі хацелі б, але не маюць свайго ўласнага дома, сваёй дзяржавы? А мы, беларусы здолелі гэта зрабіць.[1]9 лютага 2018

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць