Гамафобія

зборнае азначэнне для розных формаў негатыўнай рэакцыі на праявы гомасексуальнасці

Гамафобія (ад стар.-грэч.: Ὁμός, «падобны, аднолькавы», стар.-грэч.: φόβος, «страх, боязь») - зборнае азначэнне для розных формаў негатыўнай рэакцыі на праявы гомасексуальнасці, а таксама на звязаныя з ёй грамадскія з'явы. Гамафобія разглядаецца ў афіцыйных міжнародных дакументах Еўрапарламента, а таксама некаторымі сацыялагічнымі інстытутамі ў адным шэрагу з расізмам, ксенафобіяй, антысемітызмам і сексізмам.

Гамафобныя выказванні

правіць
  •  

Лепш быць дыктатарам, чым «блакітным»[1]

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

З'яўленне гей-сцягоў, гей-парадаў і іншых гей-правакацый на мерапрыемствах з бел-чырвона-белай сымболікай, на дэманстрацыях супраць рэжыму і урачыстых сходах зневажае ўвесь нацыянальны рух, дае выключныя аргументы БТ і зводзіць сутнасць паняцця «правы чалавека» да правоў на рэкламу разбэшчанасці і зла[2]. — 29 сакавіка 2002

  Павел Севярынец
  •  

Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей. Сам факт іх існавання ёсць вынікам сапсаванасці і грэшнасці свету. Пры выглядзе мужчын, якія не здольныя кахаць жанчын, у мяне ўзнікае толькі прыкрае пачуццё жалю – як пры выглядзе аднаногіх, сляпых або шызафрэнікаў[2]. — 29 сакавіка 2002

  Павел Севярынец
  •  

Гей-парад, правядзенне якога запланавана сёння ў Мінску, з'яўляецца правакацыяй беларускіх спеслужбаў. Яе мэта – дыскрэдытацыя беларускай апазіцыі і фактычная перамога на выбарах Лукашэнкі. ... адзін з кіраўнікоў гей-аб'яднання “Лямбда” Эдвард Тарлецкі з'яўляецца агентам Камітэта дзяржбяспекі. Сённяшняя заява арганізатараў гей-парада ў падтрымку апазіцыі з'яўляецца сапраўднай правакацыяй[3]. — Пра правядзенне гей-парада 7 верасня 2001 года

  Хартыя'97
  •  

Мая пазіцыя як дэпутата такая: усіх гэтых «блакітных» і іншых трэба па поўнай праграме валіць[4]. — У час абмеркавання праекта дэкрэту № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па прадухіленні гандлю людзьмі» 4 красавіка 2005

  — Дэпутат Віктар Кучынскі
  •  

Наша еўрапейскасць пабудаваная не толькі на талерантным стаўленні да нацыянальных меншасцей, але і да сексуальных меншасцей». Лукашэнка паглядзеў на мяне як на варʼята, і вытрымаўшы паўзу, са здзіўленнем кажа: «Але ў нас у Беларусі няма ніякіх сексуальных меншасцей». Польская і нямецкая дэлегацыі пераглядаюцца, і ўжо ўсе, хто сядзіць за сталом, пачуваюцца варʼятамі, але я вырашаю працягваць тэму і звяртаюся да яго, як да пацыента: «Спадар прэзідэнт, я разумею, што Беларусь мае сваю спецыфіку. Але гіпатэтычна, калі такія меншасці зʼявяцца, то вы будзеце ставіцца да іх талерантна?» Лукашэнка глядзіць то на мяне, то на Вестэрвэле, і пасміхаючыся кажа: «Ну, не ведаю, не ведаю… А… лесбіянкі хай будуць… можна нават паглядзець. А підараў мы ў аўтобусы і вывезем за горад у рэзервацыі[5]. — Пераказ сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Паводле кнігі Сікорскага «Польшча можа быць лепшай» (Polska może być lepsza).

  •  

Пакрыўдзіўся Вестэрвэле, што я там выказаўся, што я не прымаю… як гэта называецца…. гэтых гома… не, мужык з мужыком — гэта што? Гомасексуалізм. Я не ведаў, чэсна. Мне міністр напісаў, што ў яго [што Вестэрвэле гей], я не дачытаў гэту даведку[6]. — Каментуючы ў 2011 годзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

Яны нас закалыхвалі, Захад нас заспакойваў, прыехалі тут вялікія дзеячы правільнай і няправільнай арыентацыі і мяне пачалі папракаць у тым, што я, калі хочаце, асудзіў „галубятню“ гэту і г. д. Ну, не падабаюцца мне „галубыя“, я і сказаў, што не падабаюцца. Бачыце, асобныя міністры замежных спраў пакрыўдзіліся на мяне. Чаго на мяне крыўдзіцца? Мы ў дэмакратычным грамадстве жывём, тым больш я прэзідэнт і маю права выказаць свой пункт гледжання і сваю пазіцыю. Я яму шчыра і сказаў гэта ў вочы. І за гэта, бачыце, яны крыўдзяцца. Нармальны лад жыцця трэба весці. Мы яго не прымаем, і нам не трэба яго навязваць. У Германіі гэта магчыма, у Польшчы — калі ласка, няхай яны гэтым і займаюцца там, а нам сюды гэтага не трэба. Хоць гэтага дабра хапае, на жаль[7]. — Каментуючы 19 лютага 2011 года ў спарткомплексе «Раўбічы» сустрэчу з міністрам замежных спраў Германіі Гідэ Вестэрвэле напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

Не прымушайце, дарагія, нас уводзіць аднаполыя шлюбы. Не будзе гэтага ў Беларусі, па меншай меры ў бліжэйшы час, ну пакуль я прэзідэнт, сапраўды! Не будзе тут галубых і ружовых, і іншых. Не саспелі мы для галубізны, ну, пачакайце трошкі! Ну народ не прымае гэта! А вы гэтым самым паказваеце, што вы адыходзіце ад хрысціянскіх каштоўнасцяў. Нам гэта чужое. Мы на гэта не пойдзем. І ні на якія рэвалюцыі мы таксама не пойдзем[8]. — У звароце да народа і парламента. 2013

  Аляксандр Лукашэнка
  •  

Я разумею, чаму Радыё Свабода гэтым займаецца. Таму што яно піярыць феміністак, трансвестытаў, гомасексуалістаў і гэтак далей. І лічыць, што гэта норма. Я не лічу, што гэта норма. У Бібліі ўжо напісана, што гэта не норма.

Вельмі шкада тых людзей, якія хварэюць на гомасексуалізм, якія займаюцца фемінізмам. На мой погляд, гэта няшчасныя людзі. Проста няшчасныя. Іх трэба шкадаваць і дапамагаць чым можна, каб яны сталі на шлях здаровага розуму. Ёсць і страшнейшыя грахі, напрыклад, і нічым не лепшая за гомасексуалізм сужэнская здрада. Але рабіць з гэтага норму не трэба і нельга. Гасподзь па-іншаму гэта зладзіў у свеце.[9]. — Каментуючы інцыдэнт з выключэннем з партыі Маргарыты Тарайкевіч, якая разважала ў сваім блогу над стаўленнем хрысціян да ЛГБТ. 6 чэрвеня 2016

  Павел Севярынец
  •  

Я выступаю за смяротнае пакаранне. Я выступаю катэгарычна супраць абортаў. Я катэгарычна супраць прапаганды гомасексуалізму. Я не лічу, што перверсія і дэвіяцыя павінны лічыцца нормай. Я хрысціянін, я за традыцыйную, нармальную сістэму каштоўнасцей. Я хачу, каб Беларусь заставалася цэнтрам нармальнай хрысціянскай ідэнтычнасці. І самае парадаксальнае, што мы са сваёй постсавецкай спадчынай і неасавецкай спадчынай — захоўваем традыцыйнае праваслаўе, традыцыйны каталіцызм, традыцыйны пратэстантызм.
Мяне ванітуе ад слова «гендар», «гендарны баланс». Феміністкі — гэта жанчыны, у якіх ня склалася асабістае жыццё. Альбо гэта латэнтныя лесбіянкі, альбо гэта людзі, якія не рэалізавалі сябе ў жыцці. Няма фемінізму і гендара. Ёсць полавая ідэнтычнасць[10]. — пра каштоўнасці 14 кастрычніка 2016

  — Дэпутат Ігар Марзалюк

Выказванні пра гамафобію

правіць
  •  

Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна звязанае з маёмаснымі пытаннямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэтае грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўлення дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма[11]. — З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»

  Эдвард Тарлецкі
  •  

Беларускія ўлады, у сваім нежаданні прызнаць існаванне «сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі, дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі». Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць заяваў некоторых царкоўных лідараў Рускай праваслаўнай царквы, якія напярэдадні назвалі гомасексуалаў «слугамі д'ябла» і заклікалі караць іх «смерцю на электрычным крэсле»[12]. — З размовы з карэспандэнтам беларускай службы Радыё «Свабода»

  Эдвард Тарлецкі
  •  

У нас жыве старая савецкая ідэя пра тое, што гэта хвароба, вялікі грэх і адступленне ад нормаў маралі. Раней лічылася нават, што гэта трэба лячыць. Праўда, пасля высветлілася, што вылечыць нестандартную сексуальную арыентацыю нельга. Тое, што наша грамадства не падрыхтавана, гэта наша бяда і бяда нашай улады. Еўропа пайшла іншым шляхам, яна цярпліва ставіцца да такіх людзей[13].

  Станіслаў Шушкевіч

Крыніцы

правіць
  1. Лукашэнка: Лепш быць дыктатарам, чым “блакітным”
  2. 2,0 2,1 Павал Севярынец. Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага. № 12 (274), 29 сакавіка 2002 г.
  3. “Блакітная” правакацыя ў Менску. 11:16, 07/09/2001
  4. Депутат Кучинский предложил сажать гомосексуалистов
  5. «Лесбіянкі хай будуць, а піда***аў за горад у рэзервацыі». Былы кіраўнік МЗС Польшчы распавёў пра перамовы з Лукашэнкам
  6. «Лесбіянкі хай будуць, а піда***аў за горад у рэзервацыі». Былы кіраўнік МЗС Польшчы распавёў пра перамовы з Лукашэнкам
  7. Гамафобны маніфэст беларускіх сілавікоў
  8. Пра што казаў Лукашэнка ў сваіх папярэдніх пасланнях да народу? Топ цытатаў
  9. Павел Севярынец: Вельмі шкада людзей, якія хварэюць на гомасексуалізм, займаюцца фемінізмам // Радыё Свабода. 6 чэрвеня 2016
  10. Прафэсар Марзалюк ня будзе прымушаць дэпутатаў Палаты размаўляць па-беларуску. // Радыё Свабода. 14 кастрычніка 2016
  11. «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…»
  12. RFE/RL NEWSLINE Vol 3, No. 76, Part II, 20 April 1999
  13. Шушкевіч: Зьбіцьцё геяў — параджэньне савецкага ладу

Спасылкі

правіць