Генадзь Давыдзька

вядомы беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно, Віцебская вобласць, Беларусь) — вядомы беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы.

Генадзь Давыдзька
Генадзь Браніслававіч Давыдзька
Нараджэнне
29 верасня 1955
Сянно, Віцебская вобласць, Беларусь

Цытаты

правіць
  •  

А вы ведаеце, што ў некаторых цывілізаваных краінах у сацыяльным пакеце падтрымкі інвалідаў ёсць візіт прастытуткі? І інвалід чакае гэтага дня ўвесь год. А нашым мужчынам з абмежаванымі магчымасцямі такога чакаць пакуль не даводзіцца, таму, што мы „обліка морале”, і наша грамадская нерашучасць у дадзеным пытанні важней за здаровы сэнс.[1]

  •  

Вельмі важна выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму праз павагу да роднай мовы, да нацыянальнай гісторыі, да дзяржавы. Пакуль жа даводзіцца канстатаваць, што руская культура дамінуе на нашай тэрыторыі. Расійскія СМІ запатрабаваныя большасцю нашага насельніцтва, руская мова пераважае на вуліцах і ва ўстановах. Не, я глыбока паважаю рускую культуру, разумею непазбежнасць і незваротнасць некаторых працэсаў, але часам бывае крыўдна за землякоў, якія не могуць гаварыць на роднай мове.[1]

  •  

На нашай тэрыторыі стала ідзе вайна Захаду і Усходу, эканамічная, палітычная, духоўная… Вайна чужых інтарэсаў. Гэта трэба разумець.[1]

  •  

Падчас сваіх перадвыбарных кампаній мне было проста. Я казаў людзям толькі тое, што на самой справе думаю, што ведаю. Я казаў канкрэтна, што я цалкам падтрымліваю палітыку дзейнага прэзідэнта і што буду дзейнічаць у рэчышчы яго установак.[1]

  •  

Прастытуцыя была, ёсць і будзе. (…) Так, існаванне афіцыйнай магчымасці купіць сэкс за грошы, магчыма прыводзіць у лютасць некаторых старэючых жонак, якія не разумеюць, што цяпер іх мужы (…) на палюбоўніц марнуюць значна больш. (…) З прастытуцыяй жа можна змагацца, толькі легалізаваўшы яе. (…) Я ўстойлівы прыхільнік легалізацыі.[1]

  •  

Ёсць тры з’явы, перамагчы якія чалавецтва ніколі не зможа: гэта прастытуцыя, карупцыя і п’янства.[1]

  •  

Нельга забараняць славянам нічога. Як толькі забараняюць, адразу зваротная рэакцыя.[1]

  •  

Выдатна працуючы з расійскімі сябрамі, таварышамі, у мяне ўсё роўна даволі часта ўзнікае адчуванне, што нашы суседзі ставяцца да нас некалькі заступніцка-паблажліва, як да малодшага, ці як да хворага чалавека. І ў гэтым вінаватыя мы самі, таму што частку сваёй багатай гісторыі мы самі аддалі літоўцам, частка – палякам, частка – рускім. Мы такія вось шчодрыя. І вось ад гэтага мне сумна.[1]

  •  

Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе.[2]

  •  

У «Белсата» канкрэтная мэта – працаваць на развал беларускай дзяржаўнасці, знявагі, фэйк і хлусню. Аб якой супрацы можа ісці гаворка? Пра вартасць кантэнту не хочацца казаць.[3]

  •  

Ролю расійскага навукоўца ў п’есе Янкі Купалы «Тутэйшыя», які сцвярджае, што няма ніякай Беларусі, а ёсць толькі паўночна-заходняя ўскраіна Расійскай імперыі, я гуляў у гратэскавых танах, па-злому гуляў. А як інакш? Навогул, лічу, што гэтая п’еса актуальная і па сённяшні дзень. Гэта вечная тэма для нас, беларусаў (я больш аддаю перавагу слову «лiцвiны»). На нашай тэрыторыі стала ідзе вайна Захаду і Ўсходу, эканамічная, палітычная, духоўная… Вайна чужых інтарэсаў. Гэта трэба разумець.

 

Роль русского ученого в пьесе Янки Купалы «Тутэйшыя», который утверждает, что нет никакой Беларуси, а есть лишь северо-западная окраина Российской империи, я играл в гротесковых тонах, по-злому играл. А как по-другому? Вообще, считаю, что эта пьеса актуальна и по сей день. Это вечная тема для нас, белорусов (я больше предпочитаю слово «лiцвiны»). На нашей территории постоянно идёт война Запада и Востока, экономическая, политическая, духовная… Война чужих интересов. Это надо понимать.[4]

Зноскі

Спасылкі

правіць